Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Новая сімволіка выкарыстоўваецца ўжо другі год. І толькі днямі па тэлебачанні паказалі пераможцаў конкурсу на лепшыя тлумачальныя тэксты”. (1996)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі. Беларуская прэса 3 кастрычніка

“Сялянская ніва”, год 1926. Газэта паведамляе з СССР аб нарадзе па барацьбе з хуліганствам: “Наркам унутраных спраў Белабародаў заявіў: “Трэба дазволіць міліцыі трэсьці асподы (кватэры) хуліганаў. Грашовай карай іх не настрашыш. Трэба браць іх на прымусовыя цяжкія работы. Гэтыя спосабы трэба жорстка праводзіць. Па прыкладу Украіны трэба ў важнейшых выпадках хуліганаў растрэльваць”.

Бабруйскі “Комуніст” у 1936 годзе зрабіў перадрук з “Курской правды”: “У Амерыцы і Францыі выработка абутку з скуры лягушак практыкуецца ў шырокіх маштабах. З гэтай скуры вырабляецца прыгожы абутак і дамскія сумачкі. Рэчы, зробленыя з скуры лягушак, носяцца больш, чым пашытыя з казловай і бычачай скуры. Зараз вывучаецца пытанне аб магчымасці вырабу абутку з скуры лягушак у Курскай вобласці”.

“Новая сімволіка выкарыстоўваецца ўжо другі год, — піша на гэтым тыдні 1996 году на старонках “Народнай волі” нехта Іван Дуброўскі. — І толькі днямі па тэлебачанні паказалі пераможцаў конкурсу на лепшыя тлумачальныя тэксты. Заўважце, сярод іх няма ні Быкава, ні Гілевіча, ні Лужаніна, ні Навуменкі, ні Бураўкіна, Марачкіна ці Купавы… Я не ведаю краіны, дзе трымалі б у сакрэце прозвішчы аўтараў — распрацоўшчыкаў узораў дзяржаўных сімвалаў. Мы ж, беларусы, не ведаем, хто “падарыў” нам новы герб і сцяг”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG