“Сялянская ніва”, 1926 год. Аб прыняцьці Аб’яднаньня Беларускіх Студэнцкіх Арганізацыяў у CIE:
“Факт прыняцьця ў Міжнародную Студэнцкую Конфэдэрацыю, у якой ёсьць 400.000 сяброў, ёсьць важным фактам у гісторыі беларускага студэнцтва. Тут былі прынятыя і прызнаныя Беларусы як студэнцтва асобнае нацыі і гаспадарства, ведаючы, што незалежнасьць хоць і на паперы, але маем… Прадстаўнікі АБСА адцемілі, што на выпадак, калі-б студэнцтва ССРР і беларускай БСРР ўступіла ў CIE… то АБСА ня будзе гэтаму перашкаджаць”.
“ЛіМ”, 1946 год:
“Партарганізацыя ССПБ распрацавала план марксісцка-ленінскай вучобы пісьменнікаў. Пры рэдакцыі газеты “ЛіМ”, пры Саюзе пісьменнікаў і Дзяржаўным выдавецтве БССР створаны гурткі. Гэтыя гурткі, якімі кіруюць Янка Шарахоўскі, Павел Кавалёў і Віталь Вольскі, будуць праводзіць заняткі раз у тыдзень. Пісьменнікі вывучаюць 1 том твораў І.В.Сталіна і “Кароткі курс гісторыі ВКП(б)”.
“Ніва”, 1966 год. З Крынак:
“Пажарнікі падрыхтаваліся правесці паказ баявой гатоўнасці перад высокім начальнікам… Адзін з патрыётаў мясцовай пажарнай каманды да таго пераняўся тым, каб добра ўдаўся паказ, што надумаўся падпаліць гумно… Як ні шкада, але начальнік у апошні момант адклікаў свой прыезд, а гумно было ўжо падпалена. Крынкаўскія пажарнікі сапраўды зухавата справіліся з пажарам. А патрыятычны падпальшчык павандраваў на тры гады ў беластоцкую турму”.