Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Перадачы Белрадыёкамітэта далёка недасканалыя ў сэнсе самай звычайнай моўнай пісьменнасці” (1936)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 21 верасьня.

“Даўно вядома, што перадачы Белрадыёкамітэта, мякка кажучы, далёка недасканалыя ў сэнсе самай звычайнай моўнай пісьменнасці. Пра гэта і гаварылася і пісалася даволі многа, а вывадаў для сябе з усяго гаворанага і пісанага Белрадыёкамітэт не зрабіў… У 23 гадзіны дыктарша, ніколькі не пасаромеўшыся, паведаміла, што “сёння, 18 верасня, пачынаюцца міжкалгасныя спаборніцтвы па футболу”… На нашу думку, гісторыя фізкультуры не ведае выпадкаў, калі-б футбольныя матчы разыгрываліся ў ночы”.

“Звязда”, 1976 год:

“У “штатным раскладзе” станкабудаўнічага завода імя С.М.Кірава з’явілася пасада незвычайнага бухгалтара, якую заняла ЭВМ “Мінск-32”. Перфакарты, атрыманыя з ЭВМ, паступаюць у цэхі, дзе на іх наносяцца адзнакі аб выкананні вытворчых праграм. Камп’ютэр, апрацоўваючы інфармацыю, якая вярнулася, штодзённа аператыўна кантралюе аб’ём работ, нормы выпрацоўкі, выдаткаванне фонду заработнай платы. Электронны “бухгалтар”… даў магчымасць удвая скараціць колькасць бухгалтараў-разлікоўшчыкаў”.

“Свабода”, 1996 год:

“Пасля таго, як дзяржаўныя СМІ дружна пачалі паведамляць пра “гарачае жаданне працоўных калектываў” пералічыць грошы на правядзенне прэзыдэнцкага рэферэндуму, свабодны прафсаюз Мінскага завода аўтаматычных ліній правёў сваё апытанне. У анкеце стаяло адно пытанне: “Ці згодныя Вы фінансаваць рэферэндум з прыбыткаў завода?” Апытана было 985 работнікаў. З іх 941 чалавек (95,7%) выказаліся супраць, 37 работнікаў (3,6%) сказалі “так”, 7 чалавек (0,7%) — “устрымаліся”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG