Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Сьлесар-сантэхнік з Харкава А.Г.Ягораў, шэсьць разоў асуджаны за крадзяжы і махлярства, выдаў сябе ў Менску за замежніка” (1976)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 18 верасьня.

“Комуніст”, 1936 год:

“Наркамзем БССР запрасіў на работу ў якасьці інструктароў апрацоўкі ільну ўзнагароджанага ордэнам Леніна Ражкова Сяргея (калгас “Чырвоныя Яромкавічы”, Оршанскі раён) і стаханаўца апрацоўкі ільну Лысава Пятра (калгас “Молат”, Віцебскі раён). Абодва яны паспяхова скончылі курсы пры горацкім сельгасінстытуце. Т.т. Ражкоў і Лысаў прыступілі да работы ў Наркамземе”.

“Ніва”, 1966 год. Васіль Гулько тлумачыць:

“Сутнасць аддзялення касцёла ад дзяржавы заключаецца ў тым, што для касцёла пакідаюць усе яго рэлігійныя функцыі, з тым, што не можа ён адыгрываць ролі палітычнага фактара (які ўмешваецца беспасрэдна ў палітычнае жыццё краіны). З’яўляецца гэта звальненнем касцёла ад палітычна-юрыдычных функцый, якія выконваў ён у многіх галінах на працягу некалькі сот гадоў, калі дзяржаўнага апарата ў такім разуменні як сёння не было”.

“Вечерний Минск”, 1976 год:

“Сьлесар-сантэхнік домакіраўніцтва з Харкава А.Г.Ягораў, раней шэсьць разоў асуджаны за крадзяжы і махлярства, выдаў сябе ў Менску за замежніка й прадаў начальніку кантрольнай групы Першамайскага райхарчгандлю В.Д.Жыбко за тысячу рублёў пад выглядам брыльянту кавалак звычайнай шчабёнкі… Карэспандэнцыя абмеркаваная на агульным сходзе супрацоўнікаў харчгандлю. За амаральны ўчынак, які ганьбіць званьне работніка савецкага гандлю, В.Д.Жыбко строга асуджана калектывам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG