“Беларуская крыніца”, 1936 год. Пра заканчэньне палітычнага працэсу над групай Зіноўева-Каменева ў Маскве:
“Падсудныя ўсе выказвалі пакаяньні за свае правіны і ў спосаб, незразумелы для эўрапейскай псыхікі, аплёўвалі самі сябе, мяшалі з балотам сваю дзейнасьць, абдзіралі з чэсьці сваіх правадыроў і супрацоўнікаў, складалі чалабітныя прызнаньні ўсім кіраўнікам сучаснага ўраду ў СССР і кампартыі, а прадусім Сталіну… Пасьля прысуду 25-га ўсіх 16 падсудных у Маскве на вастрожным двары расстралялі”.
“Ніва”, 1966 год:
“Зямны газ — для здароўя атрута, а яго галоўная складовая частка метан — тым больш. І вось англійскія вучоныя з метану выдабылі бялок — жыватворны, найважнейшы ў працэсе ўзросту прадукт. Можна яго есці — самі вучоныя на сабе найперш правялі вопыт. Бялок у метане “вырабляе” спецыяльны гатунак бактэрый. Вучоныя кажуць, што з 3 тон метану можна будзе атрымаць 1 тону бялка. Гэта новыя гарызонты для галоднай зямлі”.
“Имя”, 1996 год. Ірына Халіп піша:
“На момант здачы нумару можна дадаць: зачыненае ня толькі “Радыё 101,2”. Арыштаваныя рахункі газэтаў “Свабода”, “Наша Ніва”, “Белорусский рынок”, “Белорусская деловая газета”, “Имя” — па выніках праверкі падатковай інспэкцыі. Усё яшчэ працягваецца рэвізія газэт “Свободные новости-плюс”, “Народная Воля” і агенцтва “БелаПАН”. Ідэалягічная падрыхтоўка да рэфэрэндуму пачалася”.