“Знамя юности”, 1966 год. Вітаньне ЦК КПБ ІІІ зьезду журналістаў Беларусі:
“Савецкія журналісты, зьяўляючыся залатым фондам партыі, вернымі й баявымі яе памочнікамі, выступаюць палкімі летапісцамі вялікіх зьдзяйсьненьняў народу й Камуністычнай партыі, дапамагаюць палымяным словам ажыцьцяўляць вялікія ідэалы камунізму. Вернасьць марксізму-ленінізму, рэвалюцыйная страснасьць, праўдзівасьць і дэмакратызм прынесьлі нашаму друку шчырую любоў і павагу працоўных, арганічна зьвязалі яго з народам”.
“Вечерний Минск”, 1976 год:
“Паводле ўзроўню газыфікацыі Менск знаходзіцца на адным зь першых месцаў сярод гарадоў краіны. Штогод у 20 тысяч кватэраў прыходзіць “блакітнае” паліва. У сувязі з гэтым жыхары сталіцы часта задаюць пытаньне: а ці не пацягне гэта ў недалёкай будучыні перабояў з забесьпячэньнем газам? Мусім супакоіць нашых гараджанаў — хвалявацца ня трэба. Цяпер адбываюцца выпрабаваньні газасховішчаў, пабудаваных у Асіповічах. Яны якраз і створаць патрэбны запас “блакітнага” паліва”.
“Вечерний Минск”, 1986 год:
“Прыборы Плешчаніцкай геафізычнай абсэрваторыі зафіксавалі падземныя штуршкі, якія дайшлі да Беларусі ўночы 31 жніўня з румынскіх Карпатаў… У гарадах Беларусі стыхійныя ўдары асабліва адчуваліся на верхніх паверхах высокіх будынкаў. Прыблізна можна ацаніць, што іхная моц, паводле шкалы Рыхтэра, склала 4 балы. Убачыць зьяву паўней дапамогуць апытаньні жыхароў розных раёнаў рэспублікі”.