“Бацькаўшчына”, 1956 год:
“У ўспоўненым артыкуле “Правда” загадвае ўсёй савецкай прэсе ўзяцца паважна за… збор ураджаю. Для нармальнага друку — заданьне даволі дзіўнае, бо ў ніякай вольнай дзяржаве прэса й друк наагул сяўбой, жнівом ці вывазам гною ня цікавяцца, пакідаючы гэта сялянам, якія ведаюць, калі й як гэта рабіць. Толькі ў краінах пад камуністычным прыгонам сяўба, жніво й здаваньне прадуктаў дзяржаве — “баявое” заданьне друку”.
“Вечерний Минск”, 1976 год:
“Т.Фралова пытаецца, чаму ў продажы гэтак мала калготак… Выраб калготак панчошнымі прадпрыемствамі рэспублікі склаў у 1975 годзе 10,5 мільёнаў штук — пры пляне 10,4. Плян 1976 году — 10,7 мільёна штук… Павялічыць выраб калготак… дзейныя прадпрыемствы рэспублікі ня маюць магчымасьці з прычыны адсутнасьці вытворчых плошчаў і тэхналягічнага абсталяваньня… Прадпрыемствы асвойваюць выраб калготак, трываласьць якіх будзе павялічана ў 1,8 разу”.
“Свабода”, 1996 год:
“Украінскі консул таксама паведаміў журналістам, што 20 жніўня прэзыдэнт Рэспублікі Ічкерыя Яндарбіеў і начальнік штаба Масхадаў падпісалі ўказ аб абмене 14 палонных расійскіх памежнікаў на 7 арыштаваных у Мінску ўкраінцаў. “Гэты ўказ быў узгоднены з прадстаўнікамі Расіі, і цяпер павінен прыняць канчатковае рашэнне беларускі бок. Афіцыйныя перамовы на гэты конт паміж Масквой і Мінскам ідуць ужо больш за месяц”, — сказаў консул”.