Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нярэдка нам прыходзіцца быць сведкамі агіднай лаянкі ў грамадскіх месцах, на вуліцы. Ці заўсёды кожны з нас прысякае гэта?” (1956)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 23 жніўня

“Звязда”, 1946 год. Пастанова ЦК ВКП(б) “Аб часопісах “Звезда” і “Ленинград”:

“Прадастаўленне старонак “Звезды” такім пашлякам і падонкам літаратуры, як Зошчанка, тым больш недапушчальна, што рэдакцыі “Звезды” добра вядома фізіяномія Зошчанкі і недастойныя паводзіны яго ў часе вайны… Часопіс “Звезда” ўсяляк папулярызуе таксама творы пісьменніцы Ахматавай, літаратурная і грамадска-палітычная фізіяномія якой здаўна вядома советскай грамадскасці… Прадастаўленне Зошчанку і Ахматавай актыўнай ролі ў часопісе, без сумнення, унесла элементы ідэйнага разброду і дэзарганізацыі ў асяроддзе ленінградскіх пісьменнікаў”.

“Чырвоная змена”, 1956 год:

“Нярэдка нам прыходзіцца быць сведкамі агіднай лаянкі ў грамадскіх месцах, на вуліцы. Ці заўсёды кожны з нас прысякае гэта? Скажам адкрыта, не. Многія комсамольцы роўнадушна праходзяць міма такіх абураючых фактаў, стараюцца зрабіць выгляд, быццам лаянка не данеслася да іх вушэй. А ці-ж не справа комсамольцаў стварыць абстаноўку нецярпімасці для ўсіх тых, хто дапускае грубасць, няветлівасць, лаянку”.

“Имя”, 1996 год. Уладзімер Замяталін згадвае пра спробы перавароту ў Маскве:

“У электрычцы я нешта чытаў, драмаў, потым пачуў шум: нехта з пасажыраў меў прыёмнік, і ў гэты момант перадавалі заяву ГКЧП. Паведамленьне ў пасажыраў… выклікала жывую рэакцыю. Часьцей за ўсё гучалі словы: “Нарэшце прывядуць да парадку!” Я таксама адрэагаваў на гэта вельмі станоўча (у той час). І, паверце, аналягічная рэакцыя была ня толькі ў нас у штабе акругі, ня толькі ў ЦК, але й сярод большасьці людзей”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG