“Звязда”, 1926 год:
“Каваль працкалектыву “Мэталіст” (Менск) Патаповіч лічыць сябе хлопцам надзвычай моцным і ніяк ня можа падабраць сабе адпаведнага па сіле малатабойца. Нядаўна ён нарэшце зрабіў выбар. Але перш чым пачаць працу з новым падручным, ён запатрабаваў выпрабаваньне… хто каго перап’е? Ськіраваліся яны ў піўную, здорава выпілі — і зладзілі бойку. У выніку абодва “асілкі” патрапілі ў ДОПР. Гэтак нечакана скончылася мудрая задумка Патаповіча”.
“Рабочий”, 1936 год:
“Мы, хатнія гаспадыні жакту №28 (Менск) ганьбім тройчы пагрэбаваных контрарэвалюцыйных трацкісцка-зіноўеўскіх бандытаў — ворагаў партыі і народу… Патрабуем ад пралетарскага суду — скончыць з фашыстоўскай гадзінай. Вітаем слаўных і зоркіх чэкістаў — работнікаў НКУС, якія своечасова раскрылі задумы подлых правакатараў, здраднікаў радзімы, што рыхтавалі замах на мозг і сэрца нашай партыі, на нашага любімага Сталіна”.
“Вечерний Минск”, 1986 год. Міністэрства аўтамабільнага транспарту БССР:
“Месячныя праязныя білеты, у тым ліку камбінаваныя, якія набытыя на тэрыторыі рэспублікі, сапраўдныя для праезду ў любым горадзе і гарадзкім пасёлку рэспублікі, на ўсіх відах транспарту, якія згаданы на месячных праязных білетах. Мэтазгоднасьць увядзеньня дэкадных праязных білетаў… разглядаецца ў цяперашні час сумесна зь Мінжылкамгасам БССР і Дзяржкамцэн БССР”.