Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Прэзыдэнт пераканана сьцьвярджае… наперадзе ў яго як мінімум трынаццаць гадоў прэзыдэнцтва” (1996)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 4 жніўня

ЛіМ”, 1936 год. Кастусь Губарэвіч даводзіць:

“І да гэтага часу Чаплін лічыць, што гук — гэта чужародны элемэнт мастацтва кіно, заснаванага на мастацтве пантамімы… Мастацтва пантамімы, на думку Чапліна, самае інтэрнацыянальнае і ўсенароднае. Гук-жа і слова не толькі звужаюць інтэрнацыянальнасць кіно, але і зніжаюць яго пластычную культуру. “Гук у кіно — такая-ж бяссэнсіца, як і радыё ў літаратуры”, — сказаў аднойчы Чаплін”.

“ЛіМ”, 1956 год:

“Больш ста год таму назад ля Доўжыцкагга і Баркаўшчынскага азёр, якія размешчаны на тэрыторыі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, знаходзіўся курорт. Сюды прыязджалі лячыцца заможныя людзі з Францыі, Англіі, Германіі… “Памятная кніжка Віцебскай губерні на 1864 год” адзначае, што ў 1855 годзе ля возера Доўжыцкага знаходзілася два карпусы. У першым з іх было 12 серавадародных ваннаў, у другім — чатыры жалезістыя ванны. Былі таксама спецыяльныя дамы для абслугоўваючага персаналу, гасцініца”.

“Имя”. 1996 год. Ірына Халіп камэнтуе адстаўку віцэ-прэм’ера Леаніда Сініцына:

“Калі ад прэзыдэнта пайшлі тыя, хто складаў аснову ягонай каманды — дакладней, яе інтэлігентнай часткі — яшчэ ад часу перадвыбарнай кампаніі, зь ім заставаўся толькі Сініцын… У аўторак прэзыдэнт застаўся адзін з папярэдняй зьвязкі… які пераканана сьцьвярджае, што наперадзе ў яго як мінімум трынаццаць гадоў прэзыдэнцтва — тры гады, што засталіся, плюс яшчэ два тэрміны. Ён ня хлусіць. Ён мае рацыю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG