Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“…Усе бальшавіцкія “адлігі” былі кароткатрывалымі й усе канчаліся хваляю жорсткіх прасьледаў” (1956)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 2 жніўня

“Беларуская справа”, 1926 год:

“Як паведамляе афіцыяльнае Радавае Агентства, два з найбольш выдатных прадстаўнікоў Радавай Улады — Зіноўеў і Лашэвіч — пастановай Цэнтральнага Камітэту партыі адазваны з сваіх высокіх пастоў… Другая тэлеграма ТАСС-а дае тлумачэньне гэтым падзеям: Зіноўеў і Лашэвіч пакараны так дзеля таго, што яны, ня слухаючы пастановы апошніх зьездаў партыі — аб утрыманьні перад усім адзінства — стварылі фракцыйную арганізацыю, якая была скіравана проці гэтага адзінства партыі”.

“Бацькаўшчына” 1956 год. Падаюцца развагі пра паштовыя пасылкі ў СССР:

“Мы ведаем добра, што ўсе бальшавіцкія “адлігі” былі кароткатрывалымі й усе канчаліся хваляю жорсткіх прасьледаў. Маючы гэта ў памяці, лёгка зразумець, што высланая пачка для дарагой нам асобы ў абставінах савецкай рэчаіснасьці можа лёгка стацца прычынаю падазрэньня, прасьледу, арышту, і заместа палёгкі й дапамогі можа прынясьці няшчасьце, гады катаргі й цярпеньня”.

“Свабода”, 1996 год. Працытаваны палітык Валянцін Голубеў:

“Я разумею матывы, якія вымусілі Зянона Пазьняка прасіць палітычны прытулак. Але для мяне дзіўна, што гэтае рашэнне кіраўнік БНФ прыняў без кансультацыяў з кіраўніцтвам Народнага фронту ў Мінску. Пазьняк — не прыватная асоба, а лідэр палітычнай арганізацыі. Гэта накладвае на яго абавязак нейкім чынам узгадняць свае крокі. Я думаю, што кіраўніцтва Народнага фронту падтрымала б Пазьняка, і гэта было б палітычнае рашэнне палітычнай арганізацыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG