“Сялянская ніва”, 1926 год. З Радавай Беларусі:
“Па разьвёрстцы Случчына ў 1925 годзе павінна была выдзеліць для жыдоў-земляробаў плошчу ў 1000 дзесяцін, выдзелена-ж плошча ў 1700 дзесяцін, або 170 процантаў заданьня. На гэтых 1700 дзес. было ўпарадкавана 176 жыдоўскіх сямей. Закладзены 15 жыдоўскіх арцеляў, 1 жыдоўскі пасёлак і некалькі зьмяшаных пасёлкаў з акружаючым сялянствам”.
“Рабочий”, 1936 год. Пра “Ліст беларускага народа вялікаму Сталіну”:
“Ліст падпісалі два мільёны працоўных Савецкай Беларусі. Ліст беларускага народу Вялікаму Сталіну ў вершах выклалі паэты БССР: Янка Купала, Якуб Колас, Андрэй Александровіч, Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, Ізі Харык. Зь беларускай мовы ліст пераклалі паэты Аляксандар Бязыменскі, Міхаіл Галодны, Міхаіл Ісакоўскі, Аляксей Суркоў”.
“Белорусская деловая газета”, 1996 год. Сьвятлана Калінкіна:
“Каб задаволіцца, Аляксандру Лукашэнку неабходная Канстытуцыя пад сябе, расстаноўка палітычных сілаў пад сябе, разьмежаваньне кампэтэнцыі — таксама пад сябе. І каб атрымаць усё гэта… сядзе Аляксандар Лукашэнка перад тэлекамэрамі, прыкладзе да сэрца руку й прамовіць з надрывам: “Я ваш, я зь нізоў, падтрымайце мяне, дайце мне працаваць!..” І народ падтрымае. А ці зьявяцца перад нашым Белым домам танкі — гэта ўжо не істотна”.