Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“24 чэрвеня стаханаўцы калгаса імя Крупскай устанавілі новы, яшчэ нечуваны рэкорд на касьбе сенажаці” (1936)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты мінулых гадоў 27 чэрвеня.

“Комуніст”, 1936 год:

“Калгаснікі Осаўскага сельсовета ўзмоцнена змагаюцца за ўздым прадукцыйнасці працы на сенаўборцы. Кожны дзень калгаснікі ўстанаўляюць усё новыя і новыя рэкорды на касьбе. 24 чэрвеня стаханаўцы калгаса імя Крупскай устанавілі новы, яшчэ нечуваны рэкорд на касьбе сенажаці. Нікіфар Антонавіч Млынарскі скасіў 2,25 гектара, Алесь Іванавіч Грышаноўскі — 2,08 гектара”.

“Звязда”, 1986 год. Выступ Максіма Танка на VIII зьезьдзе пісьменьнікаў СССР:

“Мне здаецца, што мы штучна раздзяляем літаратуру на пакаленні. Не “пашпартны” ўзрост вызначае своеасаблівасці і самабытнасці таленту, а грамадзянская палітычная сталасць і здольнасць па-мастацку асэнсоўваць убачанае, пачутае, успрынятае душой, сэрцам, уменне не толькі адцяніць праўдзівае адлюстраванне рэчаіснасці, але і далучыцца, як пісаў Бялінскі, да “годнасці ідэальнага зместу”.

“Народная Воля”, 1996 год. Сакратар Камуністычнай партыі Беларусі Васіль Новікаў:

“19 чэрвеня 1996 году Вярхоўны Савет сапраўды правёў слуханьні наконт інцыдэнту са стрэлам у машыне, у якой, як аказалася, ехаў дэпутат беларускага парлямэнту Віктар Іосіфавіч Ганчар… Не магу не пагадзіцца з прэзыдэнтам у той частцы, што абмеркаваньне гэтага выпадку было залішне падрабязным, не бяз жарсьцяў і амбіцыяў і часам яўна не абгрунтаваных палітычных адступленьняў. Калі ж казаць пра вынік, дык асабіста мне, як і большасьці дэпутатаў, ён прадстаўляецца цалкам узважаным і адэкватным сутнасьці таго, што адбылося”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG