Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Былы камсамольскі работнік, а цяпер намесьнік міністра Аляксандр Казулін быў абвінавачаны ў парушэньнях падчас абароны доктарскай дысэртацыі” (1996)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 23 чэрвеня

“Беларуская справа”, 1926 год. Дзядзька Міхась:

“Прачнісь, працоўны беларус, — Даволі спаў дагэтуль! Ды глянь, як усе народы вось Ідуць да сваей мэты. А ты — ўсё той-жа, як і быў: Падбіты, паднявольны… Ці-ж гэта ты ня маеш сіл? Ці-ж гэта ты нядольны? Не, не, няпраўда, — гэта знай: Ня доўга гэтак будзе; Хоць і забраны Родны Край, Абы жылі ў ім людзі — За год, за два, за месяц мо’ Дасягнем лепшай долі, Спадзе тады і з нас ярмо, Ды выйдзем мы на волю”.

“ЛіМ”, 1956 год:

“А наогул даўно пара ўжо стварыць у тэатрах кваліфікаваныя камісіі, якія-б час-ад-часу ачышчалі калектывы ад людзей выпадковых у мастацтве, рамеснікаў, амаральных, якія толькі засмечваюць тэатральнае мастацтва і перашкаджаюць яго далейшаму росту. У канчатковым выніку гледачу няма ніякай справы да таго, што той ці іншы тэатр не можа вызваліцца ад непатрэбнага баласту. Ён хоча бачыць на сцэне сапраўднае мастацтва і майстэрства…”

“Свабода”, 1996 год:

“Падобна на тое, што Міністэрства адукацыі і навукі робіцца адным з найбольш скандальных. Былы камсамольскі работнік, а цяпер намесьнік міністра Аляксандр Казулін быў абвінавачаны ў парушэньнях падчас абароны доктарскай дысэртацыі. Гэта даказала камісія на чале зь першым намесьнікам міністра прафэсарам Васілём Стаўровым, які на мінулым тыдні даў інтэрвію на гэтую тэму газэце “Звязда”. Але гісторыя атрымала нечаканы працяг. У лёсе сп.Казуліна праявіла дзіўную зацікаўленасьць служба кантролю прэзыдэнта…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG