Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У пульманалагічнае аддзяленне 3-й клінічнай бальніцы г.Мінска, дзе “выходзяць з галадоўкі” В.Сіўчык і Ю.Хадыка была перададзена партыя шпрыцоў і сістэм пералівання крыві” (1996)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 6 чэрвеня. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Комуніст”, 1936 год:

“З усіх бабровых калоній Заходняй Еўропы і СССР найбольшай лічыцца беларуская. У беларускім дзяржаўным запаведніку зараз разгортваецца работа па прыручэнню такога каштоўнейшага звера, як бабёр. Нядаўна злоўлена сям’я з двух старых і пяці маладых баброў… Старыя бабры выпушчаны ў пітомнік для вывучэньня некаторых пытанняў біялогіі, а маладыя пакінуты ў няволі для прыручэння. Цікава адзначыць, што бабры, якія зараз прыручаюцца, растуць хутчэй за дзікіх”.

“Вечерний Минск”, 1986 год. Рэпартаж з Камароўскага рынку:

“З 29 траўня на Цэнтральным калгасным, як і на ўсіх іншых менскіх рынках, уведзены пашпартны кантроль. Што гэта значыць? Усе тыя, хто жадае рэалізаваць на рынку любую прадукцыю сваіх падсобных гаспадарак, абавязаныя перш за ўсё падаць пашпарт. Мера гэтая зразумелая: калі чалавек прыехаў з аднаго з пацярпелых у выніку аварыі раёнаў — праўда, такіх візытаў дагэтуль не было, — дазволу гандляваць ён ні ў якім разе не атрымае”.

“Народная воля”, 1996 год:

“На пачатку тыдня ў пульманалагічнае аддзяленне 3-й клінічнай бальніцы г.Мінска, дзе “выходзяць з галадоўкі” Вячаслаў Сіўчык і Юрый Хадыка, Беларускім дабрачынных фондам “Дзецям Чарнобыля” была перададзена партыя аднаразовых шпрыцоў і сістэм пералівання крыві, а таксама антыбіётыкі і другія медыкаменты. Прэзыдэнт фонду Генадзь Грушавы адзначыў, што… менавіта тое, што яны знаходзяцца ў гэтай медустанове, і паспрыяла таму, што фонд даведаўся аб цяжкім становішчы з медыкаментамі і лекамі ў бальніцы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG