“Звязда”, 1946 год. Пра фальклёрную канфэрэнцыю:
“Дэлегаты, скліканыя Ўсесаюзным домам народнай творчасці і інстытутам этнаграфіі Акадэміі навук СССР, пяць дзён знаёміліся з сучасным фальклорам Украіны і Беларусі. У гады Айчыннай вайны беларускі народ склаў многа песень. Багацце народнай творчасці беларусаў вабіць сваёй свежасцю і арыгінальнасцю. Беларускі фальклор зрабіў вялікае ўражанне на дэлегатаў. Кожная песня, абрад, сказ з’яўляюцца каштоўным укладам у скарбніцу народнага мастацтва”.
“ЛіМ”, 1956 год. Доктар мастацвазнаўства М.Кацар:
“У свой час мінскае Замчышча было аб’яўлена дзяржаўным запаведнікам … Мінскае Замчышча, г.зн. месца, дзе ўзнік і развіваўся ў XI—XIII стагоддзях Мінск, знішчаецца. Для пабудовы спартыўнага будынка на Замчышчы выкапаны катлаван плошчай каля 500 квадратных метраў, глыбінёй ад чатырох да васьмі метраў. Калі не спыніць работу экскаватараў, будзе знішчан каштоўны помнік культуры СССР”.
“Народная Воля”, 1996 год:
“Не шанцуе былому міністру культуры й друку Анатолю Бутэвічу. Некалі яго папярэдніку прапанавалі пасаду пасла ў Літве, яму ж — толькі крэсла консула ў Гданьску. А тут яшчэ і польскія ўлады “конікі выкідваюць”. Паехаў на мінулым тыдні Анатоль Іванавіч у Варшаву, каб наладзіць афіцыйнае прадстаўленне. Цэлы дзень змарнаваў, а палякі так і не прынялі. Кажуць, не захацелі размаўляць з прадстаўніком Беларусі ў сувязі з тым, што нашыя ўлады выкінулі з Мінска прадстаўнікоў польскіх прафсаюзаў”.