Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Казулін асудзіў дзеяньні рэктара БДЭУ Шымава


Радыё Свабода Экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Казулін выказаўся адносна рэпрэсіяў супраць студэнтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту, якія бралі ўдзел у падзеях на Кастрычніцкай плошчы.

“Учынак рэктара Ўладзімера Шымава не ўкладваецца ў межы цывілізаваных дачыненьняў паміж студэнтамі і рэктарам у агульным доме, што называецца альма-матэр”.

Гэтыя словы Казуліна занатаваў і перадаў на волю адвакат Ігар Рынкевіч, які сустракаўся з арыштаваным палітыкам у Жодзінскай турме.

Нагадаем, Аляксандр Казулін да пераходу ў апазыцыю працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Адной з магчымых прычынаў вызваленьня Казуліна ад пасады многія лічаць тое, што большасьць студэнтаў БДУ на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 года галасавалі супраць Аляксандра Лукашэнкі.

Спадар Казулін неаднаразова заяўляў, што падчас ягонага рэктарства не было рэпрэсіяў супраць студэнтаў паводле палітычных прычынаў.

***

Тым часам кіраўніцтва Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), якую ўзначальвае Аляксандр Казулін, заклікала дэмакратычныя партыі і арганізацыі стварыць грамадзкі камітэт падтрымкі ўсіх рэпрэсаваных беларускімі ўладамі паводле палітычных матываў. Камітэт прапануецца назваць “За вызваленьне Аляксандра Казуліна і іншых палітычных зьняволеных, за дапамогу і падтрымку ахвярам палітычных рэпрэсій”.

Гл.таксама • Дэкан БДЭУ патрабаваў публічнага пакаяньня студэнткі • Экс-прарэктар БДУ: "Гэта не пэдагогі, а прыслужнікі!" • Якая практыка публічных пакаяньняў у Беларусі?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG