Насамрэч ніхто з тых тысячаў і тысячаў беларусаў, што 19 сакавіка ўвечары сьпяшаліся на цэнтральны менскі пляц, ніякае рэвалюцыі і не жадаў. Ніякіх разбурэньняў ці закалотаў і не хацелася. Сэрца поўнілася зусім іншым – эўфарыяй хуткага вызваленьня, блізкае свабоды і паўнаты жыцьця.
Перад тым, як ісьці на пляц, я перагартаў гістарычны каляндар: што адбывалася ў гэты дзень у мінуўшчыне. Я шукаў аналёгіі. Усялякіх паўстаньняў, бунтаў ды замахаў было шмат, але нішто зь іх ня скончылася чым-небудзь пазытыўным. Затое ў гэты дзень, 19 сакавіка 1944 году былі вызваленыя вязьні Азарыцкага лягеру сьмерці – амаль 35 тысяч чалавек, палову зь якіх складалі дзеці. Паралелі напрошваліся самі сабою – мы ішлі на пляц па вызваленьне, з пачуцьцём блізкай свабоды і прыблізна столькі ж нас мусіла сабрацца, і таксама палова з нас былі дзеці.
Азарыцкі лягер – нібы мэтафара абсалютнае несвабоды – быў ніякі й ня лягер, а абнесеная калючым дротам вялізная лясная балацявіна. Вось што пісаў пра яго Алесь Адамовіч:
"Аніводнага барака, нават зямлянкі, людзі, іх тут незьлічоныя тысячы, стаяць, вяла пераходзяць зь месца на месца, мёртва ляжаць у халоднай гразі. Вельмі мала мужчын, нават старых, найбольш жанчыны зь дзецьмі. Здавалася, і тыдня пражыць тут немагчыма. Пражылі ледзь не паўгода... У Азарыцкім лесе сам час спыніўся: здавалася, нічога ўжо ня можа здарыцца. Памрэш — дык хіба гэта падзея? І раптам нешта адбылося ў сьвеце, зь якога, здавалася, назаўсёды пайшло яно, вялікае РАПТАМ".
Раптам у сьвеце адбылося вызваленьне...
Наша эўфарыя не ад таго нават, што мы сабраліся і нас так многа, а ад таго, што гэты час – скончыўся. Мы болей ня хочам так жыць. І не таму, што ў гэтага кіраўніка няма законнага права працягваць займаць пасаду, а ад таго, што ягоны сьвет канчаткова сфармаваўся, завяршыўся, скамянеў. Эпоху Лукашэнкі пара здаваць у архіў, бо нічога такога новага – ці то слова, ці то дзеяньня – яна стварыць ужо няздатная. Апошнія пэрлы прагучалі напярэдадні гэтых выбараў. Уявіць сабе нешта яшчэ – нейкі яшчэ больш эксцэнтрычны выбрык, які б сьведчыў пра тое, што аўтарытарны прэзыдэнт яшчэ жывы, а не ператварыўся ў палітычны труп, немагчыма. Прычым тое самае можна сказаць пра любую сфэру жыцьця. Па вялікім рахунку, апроч уласных афарызмаў, ён і не прыдумаў нічога новага, а толькі выпрацоўваў тое, што было задумана і запраграмавана яшчэ ў БССР. І вось цяпер адчуваньне канчатковай ужо завершанасьці той эпохі, а значыць, і прадчуваньне сьвежага паветра, новых твараў і ідэй, прадчуваньне свабоды кружыла галаву тысячам людзей на плошчы.
Боязь паўтарэньня нашых ранейшых “маральных перамог” нагадвала пра сябе пакуль што ня так настойліва. Гэта пасьля мы зразумеем, што калі эпоха Лукашэнкі завяршылася, дык разам завяршылася і эпоха апазыцыі, якая ўсе гэтыя 12 гадоў была нібы прывадным рамянём зьвязаная зь ім. Можна было дапусьціць, што сканчэньне эпохі датычыць усіх яе фігурантаў, а значыць, нічога новага ад тых, хто заклікаў нас на пляц, чакаць не выпадае гэтаксама, як і ад прэзыдэнта. Мы пакрычым “Жыве Беларусь!” і адправімся па хатах. Але пакуль пра гэта ня думалася...
10 гадоў таму мне давялося рэдагаваць кнігу “Менская вясна-96”. Тады мы таксама шматтысячным натоўпам са сьцягамі і крыкамі “Жыве Беларусь!” блукалі па цэнтральных менскіх вуліцах. Тая кніга распавядала пра шэсьці, мітынгі, пікеты, зьбіцьцё дэманстрантаў, масавыя арышты, галадоўкі, палітычныя суды, пагромы і ператрусы... За дзесяць гадоў візуальна зьмянілася хіба тое, што шмат зуброўскіх сьцягоў дадалося ў палітру плошчы. А яшчэ зьмянілася пакаленьне.
Без малога 5 гадоў таму мы рыхтавалі кнігу “Дарога праз Курапаты”, якая выйшла ў бібліятэцы Свабоды. Тады маладыя людзі ў месцы масавых сталінскіх расстрэлаў на краі сталіцы ўсталявалі намётавы лягер. Пратэставалі супраць таго, каб кальцавая дарога будавалася на магілах. І таксама ў выніку – арышты, суды, амон.
Сёньня мы пачалі працу над кнігай пра Плошчу.
Стоячы на ёй 19 сакавіка, я глядзеў на транспарант “Мы хочам новага” і бачыў у ім шырэйшы сэнс – ня толькі новага прэзыдэнта, а новага сцэнару, новага разьвіцьця падзей, новага выніку. Думаю, і навокал кожны з тых дзясяткаў тысяч засыпаных сьнегам людзей ня мог адагнаць навязьлівую думку: а што ж далей? Вось мы прыйшлі, мы гатовыя да ўсяго. Мы пачакаем, пакуль наладзяць гукавую апаратуру, мы будзем хоць да ночы, хоць да заўтра, ды колькі заўгодна крычаць “Жыве Беларусь!” Нам не надакучыць – такое моцнае наша адчуваньне апошняй мяжы. Мы гатовыя. Але павінна нешта адбывацца. Увесь час павінна нешта адбывацца.
19-га нашы палітыкі выглядалі як галубы міру, зьвестуны свабоды. Яны лёталі над пляцам, дзівячыся таму, як шмат людзей выйшла на іхны заклік. “Няўжо?” – чыталася ў іхных вачох. Як палітыкі яны аказаліся ня толькі негатовымі да наступных дзеяньняў, але і, здавалася, да самой пастаноўкі пытаньня пра наступныя дзеяньні. Плошча вітала галубоў міру і адчувала ў глыбіні душы пэўнае замяшаньне – хацелася радавацца моманту свабоды, але хацелася спадзявацца, што ў некага тут ёсьць нейкі плян. Сяржук Вітушка сказаў мне, што ў яго на працягу ўсяго часу, які нас заклікалі на плошчу, склалася перакананьне, што ў лідэраў прыхаваная сакрэтная зброя – як выкрыць махінацыі і г.д., аж да таго, як практычна пераняць уладу. Але галубы міру пляну ня мелі. Стыхійная акцыя моладзі аказалася адзіным практычным вынікам гэтай выбарчай кампаніі, які могуць запісаць на свой рахунак і палітыкі.
Выступілі прамоўцы – яны сказалі вядомыя нам словы. Выступілі новыя – таксама.
Павінна нешта адбывацца.
Што рабіць? Гэтае пытаньне вісела над плошчай. Што рабіць?..
* * *
Уначы мне прысьніўся сон.
Сьнежная завея, якая раптоўна дзьмухнула на натоўп з боку Палаца рэспублікі, была ня проста завеяй, а знакам, штуршком, камандай для ўсёй плошчы – пераходзім на другі бок праспэкту і займаем Аляксандраўскі сквэр. Яно так і пранеслася па натоўпе: пераходзім і займаем. Паціху-патроху вялізная маса народу перапаўзла туды, да рэзыдэнцыі прэзыдэнта і запоўніла сабою ўсю прастору. Стаяць сярод дрэваў – зусім іншая справа, чым пасярод голага пляцу. Нават у мароз паміж дрэваў неяк утульней. Асабліва калі глядзіш на голага хлопчыка зь лебедзем. Я ўжо не кажу пра наяўнасьць прыбіральні і Купалаўскага тэатру, які артысты, насуперак волі свайго дырэктара, адчынілі для нас, каб мы маглі пагрэцца ці набраць вады.
У нас не майдан, у нас – наш беларускі партызанскі лес. І вось ужо паўсюдна вакол нас запалалі вогнішчы, пайшлі жанчынкі з гарачай гарбатай і бутэрбродамі. Я гляджу на Сяржука Вітушку, а ён хітра ўсьміхаецца: я ж казаў табе, што ў іх ёсьць сакрэтны плян.
Усе нечым занятыя, знайшлася работа і для мяне – я стаўлю намёты, як заўсёды раблю гэта ў вандроўках.
Навокал ноч і мароз, і амон. Але пры гэтым – адчуваньне неверагоднага ўтулку тут і цяпер, сярод гэтых знаёмых і незнаёмых людзей. І фантастычнае жаданьне нікуды адсюль не сыходзіць. Вось чаму ніхто й не сыходзіць, а бліжэй да раніцы становіцца відавочна, што нас стала шматкроць болей, чым было ўвечары. Людзі стаяць ужо ня толькі ў сквэры, а паўсюль у раёне рэзыдэнцыі. Яны не жадаюць больш пускаць яго на працоўнае месца.
Увесь час нехта прыносіць навіны. Пра нас не сьціхаюць радыё- і тэлеканалы, мы – галоўная навіна ў сьвеце. Але асабліва ўхвальным воклічам мы сустракаем навіны пра тое, што нас падтрымліваюць, нас віншуюць і што матэрыялізаваўся-такі лёзунг “Міліцыя з народам”. З народам.
Апошняя ранішняя навіна: дыктатар пакінуў Беларусь і ўцёк у невядомым накірунку.
Сон сканчаецца.
* * *
З 18 на 19-га ўсім сьніліся бэтэшныя твары і дохлыя пацукі. Але людзі вырашылі ісьці на плошчу, бо адна рэч не прымаць такую ўладу, а іншая – зразумець, што цэмэнт схапіўся, і ў тваім сьвеце гэтая ўлада працяла сабою ўсё даастачы. Асабіста мяне пабудзіла цяжкае ўсьведамленьне прафэсійнага характару – больш друкавацца няма дзе. У прынцыпе, няма. Бо там, дзе яшчэ можна, ты трапляеш у фармат статыстычнай памылкі. Не магу вырашаць за іншых, але, здаецца, і для тых, хто ўмудраўся гэтыя гады захоўваць сваю пэрсанальную аўтаномію ў афіцыйных СМІ, гэткая магчымасьць скончылася. Цяпер усё гэта мажацца і дрэнна пахне. Чамусьці якраз гэтымі днямі “Советская Белоруссия” стала дадаваць у фарбу болей алею. Выглядае яно, вядома, больш тлуста і ільсьніцца, але ж пры тым сьмярдзіць і рук не адмыеш.
У рэальнасьці 19-га на плошчы было суцэльнае дэжа-вю, але пры тым адчуваньня дэжа-вю ў душах яшчэ не было. Занадта вялікім стала наша ўзрушэньне. Тыя самыя людзі крычаць тыя самыя лёзунгі і зноў ня ведаюць, што будзе далей, і тыя самыя машыны з амонам. Але звычайнае напружаньне пакуль яшчэ не адолела ўсеагульнага ўздыму. І гэта таксама было звычайна – мы зноў верылі ў цуд. Але цуду не адбылося. Таксама – звычайна. Мы спусьціліся да плошчы Перамогі і разышліся па дамох.
Не, у нас майдана быць ня можа. Бо нашаму пачуцьцю няма на што абаперціся. Купіны ў гэтым балоце няма. Няма паловы намэнклятуры на нашым баку, як ва Ўкраіне. Няма свайго Вярхоўнага савету, як у Літве 15 гадоў таму. Няма касьцёла, як у Польшчы ў часы "Салідарнасьці". І таму мы разыходзімся, разумеючы, што заўтра, калі прыйдзем на плошчу, гэтага настрою ўжо ня будзе таксама. Мы разыходзімся. І кожны сьвідруецца думкай – ну а што магло здарыцца? Што? Калі б дырэктарам быў ты?..
Сон прападае. А на яве паўстаюць намёты на Кастрычніцкім пляцы. Усё ж такі майдан. Ніхто ня ведае, што будзе далей. Дакладней, усе ведаюць, што скончыцца разгромам, але пры тым выказваюць захапленьне. Гэты намётавы лягер – адзінае ў Менску месца, дзе зусім няма хлусьні, подласьці і пародыі.
Пародыя адбылася колькі дзён таму вось у гэтым Палацы рэспублікі. Гэта была пародыя на зьезд КПСС. Толькі Брэжнеў быў лысы і з вусамі. І ня шамкаў, а сіпата крычаў. Але ўсё астатняе – тое самае: чатыры гадзіны пяцігадовага пляну і воплескі ў тых месцах, дзе “адкруцім галаву”, “не дазволім”, “адмарозкі”... Адзін няўклюдны выступ па-беларуску... Заклікі пасла Туркмэністану не адставаць ад ягонай краіны, бо мы хоць і на правільным шляху, але маем толькі 10 адсоткаў ВВП, а ў іх – 20.
Нуль сьвятла, нуль спагады, нуль чалавечнасьці. Сон розуму нараджае пачвараў.
Але мой сон быў іншым.
* * *
Я бачыў незвычайнае прыгажосьці кветку, вялізную кветку, якая ўзышла проста пасярод плошчы, пасярод марозу, пасярод начное чарнаты, пасярод каменнае пустаты. Яна была настолькі жывая і рознакаляровая, што літаральна асьляпляла сваёй выключнасьцю ў гэтым зусім недарэчным для яе манумэнтальным, парадным, мёртвым краявідзе. Я бачыў сапраўднае дзіва, якога папросту не бывае, прынамсі яно, нібы міраж, ня можа доўжыцца доўга. Так і здарылася, бо мой сон перарваў тэлефонны званок. Я зірнуў на гадзіньнік – было роўна тры ночы. Сябра-мастак тэлефанаваў мне ў Вільню з Бэрліну. Я ледзьве разьбіраў ягоныя словы, бо ён рыдаў і ніяк ня мог справіцца з гэтым. Урэшце я зразумеў: яму толькі што затэлефанавала зь Менску жонка і паведаміла: лягер на плошчы разганяе амон. Я кінуўся да кампутара, адкрыў сайт Свабоды і...
* * *
Гэта была маральная, а нават эстэтычная зьява. Вось чаму яна нагадвала кветку на асфальце і вось чаму дзеяньні ўладаў выклікалі такую несуцешную крыўду майго сябра-мастака. Дый ня толькі ў яго.
Працяг ці, дакладней, рэха Плошчы таксама было эстэтычным. Моладзь засвоіла новы пратэставы жанр – флэш-мобы і стварае сёньня літаратурны помнік свайго часу – дзёньнікі, якія публікуюцца ў інтэрнэце. Усё гэта, як тая кветка на парадным пляцы, моцна кантрастуе з турмой, куды было кінута пакаленьне нашых дзяцей і зь бяздумнымі вачыма людзей у цывільным, што сноўдаюць паміж флэшмобэраў, гатовыя схапіць і кінуць у турэмны аўтобус першага маладзёна, які наважыцца надзьмуць паветраны шарык.
Эстэтычны пратэст сам па сабе ня можа перарасьці ў рэвалюцыю, ня можа сам па сабе зьмяніць гэты сьвет. Бо эстэтыка звычайна не ўплывае на палітыку. Чыстая эмоцыя – эўфарыя свабоды, асалода вершаскладаньня, любоў – становіцца палітычнай сілай толькі ў тым выпадку, калі афарбоўваецца ў сьвядомыя нацыянальныя колеры. Апрача чыстай эмоцыі, у нашай моладзі ёсьць тое, што прынцыпова адрозьнівае яе ад аўтарытарнае ўлады ня толькі на эстэтычным, але і на сьвядомасным узроўні – беларуская мова, сымболіка і любоў да Беларусі, а не да “куска зямлі”, які трэба “зашчышчаць”. За прамінулыя дзесяць гадоў усе гэтыя атрыбуты ня толькі нікуды ня дзеліся, але ўмацаваліся ў якасьці адзінай альтэрнатывы афіцыйнаму курсу на “беспаваротную” русыфікацыю. Найзванчэй крычаць “Жыве Беларусь!” тыя, хто вырас ужо пры гэтым рэжыме. Бяз змусу і не з разьліку, а самі сабой крычаць, з душы, з генаў. Бо ня можа верабей каркаць, а варона чырыкаць, колькі ты іх ні перавучвай.
Яны слухаюць сэрца, а ня бацьку.
Я таксама слухаю сэрца, і мне сьніцца тая Беларусь, якая – жыве. Краіна, паўната жыцьця якой сёньня рэалізуецца ўсяго на драбніцу, і якая столькі ўсяго ў сабе стрымлівае, што, атрымаўшы свабоду, зможа па-сапраўднаму ўразіць сьвет, стаць для яго жаданай і нават любімай. Але гэта будзе заўтра, калі-небудзь, калі змогуць зьдзейсьніцца сны.