“Маскоўшчына і беларусы”, 1926 год:
“Прыпамінаю сабе адзін факт з Усебеларускага Зьезду. Калі нейкі дэлегат пачаў гаварыць прамову чыста па беларуску, то выступіў з задніх радоў адзін маскальскага духу чалавек і дразьнячы беларускую гутарку пачаў пытацца ў таго дэлегата, што значаць такія словы як: працаваць, жыта і г.д. Дык ці паверыце, усе дэлегаты, сколькі іх было, асабліва ваенныя, так азьверыліся на таго маскаля, што сала аж загудзела ад гоману”.
“Вечерний Минск”, 1976 год:
“Штодня ў Менску паслугамі таксі карыстаюцца каля пяцідзесяці тысяч жыхароў і гасьцей сталіцы… Стаўшы на працоўную вахту для годнай сустрэчы XXV зьезду роднай Камуністычнай партыі, калектыў Менскага аўтакамбінату таксаматорнага транспарту прыняў абавязацельствы: да адкрыцьця зьезду атрымаць дадаткова 50 тысяч рублёў прыбытку, 20 тысяч рублёў валавога прыбытку, павысіць вытворчасьць працы на 0,5% і зэканоміць 30 тысяч літраў бэнзіну. Прынятыя абавязацельствы выканалі датэрмінова, 10 лютага”.
“Имя”, 1996 год. Віктар Ганчар прызнаецца:
“Што датычыць небясьпекі, то цяпер на мяне… ідуць накаты, сыплюцца адкрытыя пагрозы і папярэджаньні. Я ўжо не кажу пра тое, што цяпер да мяне бягуць і паведамляюць, што ТАМ распрацоўваюцца нейкія хітрамудрыя пляны ліквідацыі… Я нічога не баюся, паколькі прайшоў звычайнае шмат у чым жыцьцё. З гэтага гледзішча я няўразьлівы. Галоўны мой капітал — добрае імя. І менавіта яно больш за ўсё мяне абараняе”.