У марозныя пераднавагоднія дні 1920 году пасьля гераічных баёў са сьвежымі чырвонаармейскімі часткамі аддзелы нашых слуцкіх паўстанцаў былі прыціснутыя да ракі Лань, за якой стаялі польскія войскі. Каб захаваць людзей, камандаваньне Слуцкай брыгады БНР прыняла рашэньне перайсьці раку. Але адзін батальён (блізу 400 паўстанцаў) адмовіўся здацца палякам, і застаўся ў родных мясьцінах для партызанскай барацьбы. Гэта былі прыхільнікі легендарнага генэрала Станіслава Булак-Балаховіча.
Яшчэ ў юнацтве ён, шляхціц з паходжаньня, заслужыў у браслаўскіх сялянаў мянушку “Бацька” – за тое, што нязьменна трымаў іхні бок у канфліктах з абшарнікамі. Дзейнасьць Булак-Балаховіча ў гады Першай сусьветнай вайны і пасьля кастрычніцкага бальшавіцкага перавароту чакае ўвасабленьня ў гістарычна-авантурным рамане. На яго старонках адлюстраваліся б дывэрсійныя рэйды па нямецкіх тылах, нядоўгая служба ў Чырвонай Арміі і пераход разам з сваім палком на бок белых, захоп Пскову (за што быў атрыманы чын генэрал-маёра), абарона Эстоніі ад бальшавікоў, канфлікт зь Юдзенічам, які загадаў арыштаваць Булак-Балаховіча і аддаць яго пад суд, але ў выніку сам апынуўся пад арыштам у балахоўцаў...
У студзені 1920-га з аддзелам на паўтары тысячы шабляў генэрал быў прыняты ў склад войска БНР. Ягоныя кавалерысты, якія сталі самай баяздольнай часткаю гэтага войска, зьдзейсьнілі пераход з Латвіі на Палесьсе, ушчэнт разьбілі 67-мы полк хвалёнай 1-й коннай арміі чырвоных, узялі Пінск...
У лістападзе таго самага 1920 году ўжо 20-тысячная армія Булак-Балаховіча распачала імклівы наступ усьцяж Прыпяці. Ад бальшавікоў былі вызваленыя Петрыкаў, Калінкавічы, Мазыр, дзе Бацька (відаць, натхніўшыся прыкладам Юзафа Пілсудзкага) абвясьціў сябе начальнікам незалежнай Беларускай дзяржавы...
Жывучы ў міжваеннай Польшчы брыгадны генэрал Балаховіч кіраваў Саюзам былых удзельнікаў нацыянальных паўстаньняў. Ён быў перакананым антыфашыстам, але яшчэ больш непахісным антыкамуністам, што прывяло яго ў армію Франка. У верасьні 1939-га на чале аддзелу дабраахвотнікаў Балаховіч абараняў Варшаву, а затым змагаўся з акупантамі ў шэрагах польскага Супраціву. Памяць пра беларускага генэрала-незалежніка, застрэленага гестапаўцамі пры спробе арышту, ушанаваная ў назьве вуліцы ў горадзе Белавежа на Беласточчыне.
Партрэт супярэчлівай, але, безумоўна, выбітнай асобы Балаховіча будзе няпоўным, калі не згадаць, што генэрал ня толькі ўсё жыцьцё не забываў беларускай мовы, але і пісаў на ёй вершы.
Гл. таксама Архіў перадачы "Імёны Свабоды"