Паводле даробку ў культуру й наагул у нацыянальнае жыцьцё беларусаў Адам Станкевіч выглядае сваім сярод Скарыны, Каліноўскага, Багушэвіча – тых, чыім стваральным духам ён натхняўся.
Паміж яго прыходам на сьвет 6 студзеня 1892 году на Віленшчыне ў вёсцы з адметным назовам Арляняты і зьяўленьнем у лістападзе 1949-га яшчэ адной безыменнай лягернай магілы пад горадам Тайшэтам у Іркуцкай вобласьці зьмясьцілася столькі, што хапіла б і на дзесяцёх.
На новы 1915 год малады ксёндз Адам адправіў першую імшу ў парафіяльным касьцёле гістарычна-векапомнага Крэва. Праз тры гады выпускнік Пецярбурскай духоўнай акадэміі Станкевіч прыяжджае ў Вільню ўжо вядомым публіцыстам і дзеячам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Адным зь першых ён пачынае карыстацца беларускай мовай у набажэнствах і публічных выступах. Выкладае рэлігію ў Віленскай беларускай гімназіі. Праходзіць на выбарах у Польскі сойм...
У 1920-х-30-х гадах без асобы Станкевіча немагчыма ўявіць нацыянальнае жыцьцё ўсёй Заходняй Беларусі. Кіраўнік Таварыства беларускай школы, заснавальнік Віленскай друкарні імя Скарыны, рэдактар і выдавец часопісу “Хрысьціянская думка”...
Польскія ўлады двойчы высылаюць яго падалей ад сталіцы. У 1939-м Станкевіч вяртаецца ў Вільню, ужо занятую Чырвонай Арміяй. І пад “саветамі”, і пасьля хуткай перадачы Вільні Літве, і ў часы нямецкай акупацыі ён працягвае ахвярна служыць беларускай справе: адчыняе школы, аднаўляе газэту “Крыніца”. Старыя беларусы-віленчукі дагэтуль згадваюць Станкевічавы казаньні ў касьцёле сьвятога Мікалая, якія давалі магутную духоўную падтрымку ў ваеннае ліхалецьце. Завітваючы ў гэты храм, я і сёньня, здаецца, чую пранікнёныя словы а.Адама на роднай мове.
Пасьля вайны па Станкевіча прыходзяць людзі зь ведамства Берыі. Яны нават не імкнуцца абвінаваціць айца Адама ў супрацоўніцтве зь немцамі, ад якіх той заўсёды трымаўся на дыстанцыі. Галоўнае злачынства – вера ў будучую незалежную Беларусь. Такая “віна” ацэньваецца ў 25 гадоў няволі.
Віленскія беларусы зьбяруць грошы і паставяць на могілках паблізу Крэва помнік свайму сьвятару і яго маці. Велічным духоўным помнікам Адаму Станкевічу застанецца ягоная спадчына, у якой вылучаюцца глыбінёю і аналітычнасьцю працы “Беларускі хрысьціянскі рух” і “Хрысьціянства і беларускі народ”.
Перад арыштам айцец Адам працаваў над кнігаю “Гісторыя Беларусі”, дзе называў гістарычны шлях нашага народу "рухам да гарманічнай нацыянальнай цэласьці". Нязьдзейсьненае ў XX стагодзьдзе нам наканавана ўрэчаісьніць у XXI...
Гл. таксама Архіў перадачы "Імёны Свабоды"