Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Надзвычайны посьпех маюць на балі-маскарадзе танцы народаў, якія насяляюць шчасьлівую краіну Саветаў"


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 3 студзеня. Што пісала беларуская прэса 3 студзеня.

“Сялянская ніва”, 1926 год:

“Сяляне, якія жадаюць перасяліцца з БССР, павінны падаваць заявы ў акруговыя зямельныя аддзелы. З 1 чэрвеня 1926 г. пачнецца адпраўка хадакоў. За апошні год паступілі заявы на перасяленьне ад 8.861 сем’яў (52.626 душ). Адпраўлена 799 хадакоў — ад 4.067 сем’яў (29.316 душ). Перасялілася за год 4.512 душ (953 сям’і). Пераважна перасяляюцца ў Сібір — 35,2 проц., на Далёкі Усход — 16,8 пр., Паваложжа — 10 пр., Паўночны Каўказ — 8,1 пр., Данскую вобласьць, Адэскую губ. і інш. — 28,9 пр.”.

“Рабочий”, 1936 год. Зь Віцебску:

“Вясёлы баль-маскарад у ноч на 1 студзеня адбыўся на швейнай фабрыцы “Сьцяг індустрыялізацыі”. У найлепшых строях прыйшлі на баль стаханаўцы і стаханаўкі фабрыкі… 12 гадзін ночы. Сакратар парткаму, намесьнік старшыні фабкаму павіншавалі рабочых і работніц з Новым годам. Надзвычайны посьпех маюць на балі-маскарадзе танцы народаў, якія насяляюць шчасьлівую краіну Саветаў. Такія балі-маскарады былі ў клюбе трыкатажнікаў, мэталістаў і інш.”.

“Вечерний Минск”, 1976 год. Навагодняе віншаваньне ЦК КПСС, Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР і Савету Міністраў СССР савецкаму народу:

“У гэтыя дні савецкія людзі актыўна абмяркоўваюць асноўныя кірункі разьвіцьця народнай гаспадаркі на дзясятую пяцігодку — пяцігодку міру і стварэньня, пяцігодку якасьці і павышэньня эфэктыўнасьці вытворчасьці, пяцігодку далейшага росту дабрабыту. І кожны савецкі працаўнік ведае, што прынясе пяцігодка і краіне ў цэлым і яму асабіста… Ператвараючы мару ў рэальнасьць, савецкія людзі будуюць БАМ і КамАЗ, арашаюць бязводныя пустэльні, ствараюць новыя фабрыкі і заводы, шахты і электрастанцыі, дамагаюцца павышэньня ўраджайнасьці палёў — робяць усё дзеля далейшага росквіту нашай сацыялістычнай дзяржавы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG