“Гульнёй з Захадам, які патрабуе вызваленьня палітвязьняў і найперш Аляксандра Казуліна”, назвала дачка палітыка Вольга заяву Аляксандра Лукашэнкі адносна магчымасьці датэрміновага вызваленьня бацькі.
Нагадаю, што, паводле гішпанскай газэты “El País”, сказаў на гэтую тэму Аляксандар Лукашэнка: “Суд прыняў рашэньне. Гэта незалежная галіна ўлады. Я паважаю яго рашэньне. Адзінае, што я магу зрабіць, гэта памілаваць яго. Калі асуджаны пра гэта папросіць, я вывучу ягонае прашэньне і пасьля скажу, ці вызвалю я яго”. (Канец цытаты). Таксама Аляксандар Лукашэнка заявіў, што калі б Аляксандар Казулін ня быў кандыдатам на прэзыдэнта, суд мог даць яму не “5,5 гадоў, а 10 ці 12 гадоў за выбух на нашых вуліцах”.
Ці былі ва ўлады магчымасьці вызваліць Аляксандра Казуліна датэрмінова?
Вольга Казуліна мяркуе, што такія магчымасьці былі, але не выкарыстоўваліся. Дачка палітыка нагадала, як пракуратура адхіліла ўсе скаргі на вынікі сьледзтва і як спачатку Менскі гарадзкі, а потым Вярхоўны суды пакінулі прысуд Казуліну бязь зьмены. Паводле Вольгі Казулінай, апошняя страчаная магчымасьць — амністыя, пад якую яе бацька таксама ня трапіў. Размовы пра заяву аб памілаваньні Вольга Казуліна лічыць падманам грамадзкасьці:
“Гэта мы ўжо праходзілі. Ужо была сустрэча з Пяткевіч, якая сказала пісаць заяву пра памілаваньне. Мы тады напісалі, каб яна пракантралявала справу, калі скарга на прысуд была ў Вярхоўным судзе. Але з Адміністрацыі нам адказалі, што гэта ня ў іхняй кампэтэнцыі”.
Карэспандэнт: “Такім чынам, вы перакананыя, што ён такую просьбу аб памілаваньні пісаць ня будзе?”
“Не, ня будзе”.
І.Рынкевіч: Пакуль што ніводзін палітвязень ня вызвалены
Сёлета ў чэрвені ў Менску адбылася сустрэча намесьніцы кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч з высокапастаўленым чыноўнікам Дзярждэпартамэнту ЗША Дэвідам Крэймэрам, падчас якой абмяркоўвалася магчымасьць датэрміновага вызваленьня беларускіх палітвязьняў. Пасьля сустрэчы назіральнікі не выключалі станоўчых зрухаў у гэтай справе, аднак памыліліся.
“Пакуль што ніводзін палітвязень ня вызвалены, наадварот, ціск на іх узмацніўся”, — мяркуе былы адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч. Ён нагадаў пра другі суд над Зьмітром Дашкевічам, трэцяе пакараньне Андрэю Клімаву, новае сьледзтва супраць Артура Фінькевіча — гэтыя падзеі адбыліся ўжо пасьля сустрэчы Натальлі Пяткевіч з Дэвідам Крэймэрам. Што думае абаронца адносна таго, ці напіша Аляксандар Казулін заяву аб памілаваньні?
“Я вельмі сумняюся. У ягонай справе ніякіх новых абставін, якія б паказалі, што ён быў вінаваты, не знайшлося. Пазыцыя абароны і ягоная пазыцыя застаюцца ранейшымі: яго павінны вызваліць на рэабілітуючых падставах, бо ён цалкам невінаваты”.
Ігар Рынкевіч нагадаў, што ў старшыні Вярхоўнага Суду Валянціна Сукалы яшчэ ёсьць магчымасьць унесьці пратэст на прысуд Аляксандру Казуліну.
Да жонкі Аляксандра Казуліна Ірыны, якая апошнім часам хварэе, дазваніцца не ўдалося. Дачка палітыка Вольга кажа, што яе маці трымаецца такой сама пазыцыі: немагчыма, каб Аляксандар Казулін пісаў просьбу аб памілаваньні.
Вольга Казуліна: “Тата не пісаў заявы аб памілаваньні і сумняюся, што напіша”, 4.12.2007 Чаму пракуратура не адказвае на скаргі паводле справы А. Казуліна?, 20.10.07