Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Прагна слухалі даклад таварыша Сталіна…”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 3 сьнежня ў розныя гады.

“Сялянская ніва” ў 1927 годзе паведамляе: “Прадстаўнікі Беларусаў, Украінцаў, Жыдоў, Немцаў і Літвіноў гэтымі днямі падпісалі дагавор аб выбарным блёку на выпадак выбараў у польскі Сойм і Сэнат. Так што ў часе наступных выбараў у польскі парлямант, вышэй адзначаныя народы, якія так ці іначай апынуліся ў Польшчы, як нацыянальныя меншасьці, пойдуць агульным блёкам. Выбаршчык Беларус, Украінец, Жыд, Немец і Літвін, аддасьць свой голас за адзін сьпісак, які будзе да таго часу падгатаваны і выстаўлены”.

“Бальшавік Палесся” ў 1937 годзе друкуе дзёньнік агітатара Ільлі Дзегцярова: “25 лістапада. Гэты дзень вельмі запамятаецца: ля радыёпрыёмніка сабралася многа дарослых калгаснікаў, калгасніц, моладзі. Прагна слухалі даклад таварыша Сталіна на VIII з’ездзе советаў, які запісан на кіноплёнцы і перадаваўся радыёстанцыяй імя Комінтэрна. 26 лістапада. Дзед Дзегцяр Александр і старуха Кілбас, дарэчы сляпыя, ні разу не былі на занятках. Сёння вырашыў пайсці да іх на кватэру, пагутарыць аб выбарчым законе”.

“Бацькаўшчына” на гэтым тыдні 1957 году адзначае: “У савецкім інтэрнацыянале расейскі народ чамусьці не жадае зраўняцца зь іншымі народамі, цьвёрда трымаючыся выбранае львінае долі. Хоць гавораць, што савецкае грамадзтва зьяўляецца самым прагрэсыўным грамадзтвам у сьвеце, расейскі народ усьцяж затрымоўваецца на мяжы сярэднявечча, мроячы пра сваё гістарычнае пакліканьне, пра свой недасягальны геній, і навет пра сваё дабрадушша і спачуваньне. Маленькая скромнасьць народу...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG