Дэпутат Палаты прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец гаворыць, што апошнія дзеяньні расейскай улады нагадваюць яму сытуацыю ў Беларусі:
“На жаль, цяпер там, на мой погляд, ідуць тыя ж самыя працэсы захопу ўлады, што адбываліся ў Беларусі ў 1996 і 2006 гадах. Відавочна, што там ідзе нагнятаньне культу асобы Ўладзіміра Пуціна. Гэта нагадвае тое, што адбываецца на Ўсебеларускіх народных сходах і апошнім сходзе “Белай Русі”.
Калі раней у нас былі спадзяваньні на Расею як дэмакратычную краіну, якая дапаможа нашай барацьбе зь нелегітымным рэжымам Лукашэнкі, дык цяпер яны зьнікаюць. Ужо цяпер можна казаць, што гэтыя выбары ня будуць справядлівымі, паколькі на іх адбываецца ўсё тое, што бывала на выбарах у Беларусі”.
Сябра сойму Партыі БНФ, дэпутатка Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня Галіна Сямдзянава кажа, што яна ня будзе адсочваць расейскія выбары:
“Мне гэта нецікава, бо тое, што на выбары не дапусьцілі міжнародных назіральнікаў, увялі абмежаваньні, сьведчыць пра тое, што Расея чарговы раз ідзе на нейкія хітрыкі. Я даведаюся пра вынікі пазьней. І мяне будзе цікавіць толькі адно – ці спраўдзіліся мае меркаваньні наконт гэтага?”
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч цьвердзіць, што ён робіць “вельмі сур''ёзны аналіз выбараў у Расеі”. Ён упэўнены, што “Адзіная Расея” атрымае на выбарах канстытуцыйную бальшыню:
“Адзіная Расея” становіцца ня проста ўладальнікам заканадаўчай улады. У яе будзе заканадаўчая, выканаўчая ды ўсе іншыя ўлады. Абсалютна зразумела, што прэм’ер-міністар – гэта “Адзіная Расея”, прэзыдэнт – “Адзіная Расея”, усе міністры – “Адзіная Расея”. Мы стаім перад новым фактарам, які адбываецца ў Расеі”.
Спадар Гайдукевіч лічыць, што беларускім палітыкам патрэбна хуценька адрэагаваць на расейскія падзеі:
“Мы можам сутыкнуцца зь вельмі цікавай сытуацыяй, калі, прыкладам, наш міністар прамысловасьці альбо міністар энэргетыкі пачуе ад сваіх расейскіх калегаў: “Я – сябра “Адзінай Расеі”, і ўсё будзе вырашацца на вышэйшай радзе “Адзінай Расеі”. І гэта абсалютна ясна, што так і будзе”.
Шэф-рэдактар газэты “Новы час” Аляксей Кароль гаворыць, што за расейскімі выбарамі ён будзе сачыць з працоўнага абавязку:
“Вынік гэтых выбараў ужо па сутнасьці даўно прадказаны і чаканы. “Адзіная Расея” павінна там узяць большасьць, нават канстытуцыйную большасьць. Той сцэнар, які разыграваўся ў перадвыбарчай кампаніі, такую мэту вызначаў.
Але самы галоўны вынік выбараў – палітычны. Гэта тое, што называюць калектыўным Пуціным, калі парлямэнт і выканаўчая ўлада будуць працаваць у адным кірунку”.
Апытаньне: чым розьняцца і чым падобныя выбары ў Расеі і Беларусі?, 1.12.2007 “Пуцін павінен сысьці і Пуцін павінен застацца...”, 30.11.2007 БДІПЧ адмовілася назіраць за выбарамі ў расейскую думу, 16.11.2007