Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завяршыліся дэбаты між прэтэндэнтамі на пасаду старшыні БНФ


Радыё Свабода 8—9 сьнежня ў Менску пройдзе чарговы зьезд Партыі БНФ. За пасаду старшыні канкуруюць цяперашні лідэр партыі Вінцук Вячорка і ягоныя намесьнікі Віктар Івашкевіч ды Алесь Міхалевіч. Цягам гэтага тыдня Радыё "Свабода" прапанавала цыкль дэбатаў паміж супернікамі ў наўпроставым эфіры.

У сераду 28 лістапада ў ранішнім жывым эфіры "Свабоды" прайшоў заключны этап дэбатаў паміж прэтэндэнтамі на пасаду кіраўніка Партыі БНФ. У дыскусіі ўдзельнічалі Віктар Івашкевіч і Вінцук Вячорка.

• В.Івашкевіч і В.Вячорка адказваюць на пытаньні “Свабоды”, 27.11.2007

Слухайце аўдыёзапіс дэбатаў паміж Віктарам Івашкевічам і Вінцуком Вячоркам, якія 28 лістапада ў жывым эфіры "Свабоды" вёў Валер Каліноўскі.



У аўторак адбылася дыскусія з удзелам Віктара Івашкевіча і Алеся Міхалевіча.

• В.Івашкевіч і А.Міхалевіч адказваюць на пытаньні “Свабоды”, 27.11.2007

Слухайце аўдыёзапіс дэбатаў паміж Віктарам Івашкевічам і Алесем Міхалевічам, якія 27 лістапада ў жывым эфіры "Свабоды" вёў Валер Каліноўскі.



У панядзелак адбылася дыскусія з удзелам Вінцука Вячоркі і Алеся Міхалевіча.

• В.Вячорка і А.Міхалевіч адказваюць на пытаньні “Свабоды”, 26.11.2007

Слухайце аўдыёзапіс дэбатаў паміж Вінцуком Вячоркам і Алесем Міхалевічам, якія 26 лістапада ў жывым эфіры "Свабоды" вёў Валер Каліноўскі.



Чаму мы аддаём увагу гэтай падзеі? Адказ просты: таму што да будучага зьезду ёсьць цікавасьць у беларускім грамадзтве. Бо, па-першае, ва ўмовах цяперашняй Беларусі альтэрнатыва, палеміка, рэальнае і адкрытае змаганьне за лідэрства, якое назіраецца ў Партыі БНФ, зьяўляюцца выключэньнем. А па-другое, сам БНФ да гэтага часу зьяўляецца сынонімам апазыцыі, гэта найстарэйшая партыя, якая існуе 19 гадоў, якая шмат зрабіла дзеля ўсталяваньня незалежнасьці Беларусі, перажыла раскол, удзельнічала ў многіх кампаніях, разам зь іншымі цярпела ўціск і дагэтуль у складаных умовах змагаецца за дэмакратыю, правы чалавека і эўрапейскі выбар Беларусі.

Усе прэтэндэнты на пасаду старшыні БНФ яскрава выявілі сябе ў гэтым змаганьні. Яны падзяляюць стратэгічныя пляны, але маюць розныя погляды на тактыку. Наколькі істотныя гэтыя адрозьненьні для будучага стану ў БНФ, аб’яднаных дэмакратычных сілах ды ў Беларусі ў цэлым, мы і паспрабавалі высьветліць цягам гэтых дэбатаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG