Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча можа перагледзець пытаньне аб амэрыканскай супрацьракетнай абароне


Радыё Свабода Новапрызначаны міністар абароны Польшчы заявіў, што трэба вярнуцца да пытаньня мэтазгоднасьці разьмяшчэньня ў краіне элемэнтаў сыстэмы амэрыканскай супрацьракетнай абароны.

Папярэдні польскі ўрад на чале з Яраславам Качыньскім пачаў перамовы аб разьмяшчэньні ў Польшчы амэрыканскай часткі сыстэмы супрацьракетнай абароны. Аднак новы прэм’ер Дональд Туск заявіў, што Польшча зойме цьвярдзейшую пазыцыю ў дачыненьнях з ЗША, а новапрызначаны міністар абароны Богдан Кліх сказаў, што “трэба ўзважыць усе выгады і выдаткі гэтага праекту для Польшчы”.

Расейскія афіцыйныя асобы, адзначае Associated Press, неаднаразова папярэджвалі, што плян ЗША можа прывесьці да новай гонкі ўзбраеньняў. На мінулым тыдні Масква заявіла, што ў Беларусі могуць зьявіцца ракеты сярэдняй дальнасьці, што можа ўспрымацца як адказ на разьмяшчэньне амэрыканскай станцыі.

Злучаныя Штаты таксама плянуюць разьмясьціць частку сыстэмы супрацьракетнай абароны на тэрыторыі Чэхіі. Пры гэтым Вашынгтон сьцьвярджае, што сыстэма будзе накіраваная на папярэджаньне аб пагрозах не Расеі, а Ірану
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG