За два апошнія дні сваякі й сябры Андрэя Клімава атрымалі ад яго восем лістоў — а дагэтуль ад палітвязьня не было карэспандэнцыі больш як тры тыдні.
Жонка Андрэя Тацяна атрымала чатыры лісты, якія былі напісаныя ў розныя дні, але на пошту трапілі чамусьці разам.
“На ўсіх стаіць штамп Мазырскага паштовага аддзелу ад 12 лістапада. А пісаў іх Андрэй у розныя дні — як культурны чалавек ён усе лісты пазначаў датай. Гэты былі 5-га, 6-га, 8-га і 9 лістапада”.
Тацяна Клімава мяркуе, што лісты яе мужа адмыслова затрымлівалі ў калёніі, каб аказаць на яго псыхалягічны ціск. Паводле Тацяны, у адным зь лістоў Андрэй коратка паведамляе, што і раней “пісаў сваякам і сябрам рэгулярна”.
Як пачуваецца Андрэй Клімаў — раней падазравалі, што ён сур’ёзна хворы?
“Парадаваў тым, што паправіўся пасьля прастуды. Але боль у сэрцы ранейшы, што мяне вельмі засмуціла”, — кажа Тацяна Клімава. Нагадаем, Андрэю Клімаву турэмныя дактары паставілі дыягназ “стэнакардыя”. Таксама палітвязень хворы на цукроўку.
Палітвязень нічога не напісаў пра тое, ці прызначылі яго на якую працу. Тацяна Клімава не выключае, што з-за дрэннага здароўя працы яму не далі.
“Магчыма, у яго ёсьць нейкі вольны час, бо ён просіць дасылаць DVD-дыскі, а таксама кнігі й часопісы. Дыскі просіць дасылаць на ягонае імя заказнымі лістамі, але толькі не бандэролямі, бо бандэроляў яму можна атрымліваць за год усяго дзьве”, — распавяла Тацяна Клімава.
Андрэя Клімава зьмясьцілі ў 18-ты атрад, у якім, паводле ягоных словаў, “шмат людзей”. “Піша, што на ўвесь атрад адна мыйня і адна прыбіральня. Не ўяўляю, як гэта можна!” — кажа жонка палітвязьня.
Таксама Тацяна Клімава паведаміла, што Андрэй Клімаў не атрымаў грошай, якія яму даслалі сваякі ў калёнію.
Апошні ліст ад сына Ала Клімава атрымала два тыдні таму, 12.11.2007 У Андрэя Клімава ў калёніі адабралі ежу, якую ён прывёз з сабой, 5.11.2007 Андрэй Клімаў чакае лістоў у мазырскай калёніі, 23.10.2007

Андрэя Клімава асудзілі на два гады зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму за антыўрадавы артыкул у інтэрнэце. Паседжаньне суду было закрытае, таму падрабязнасьці справы невядомыя.
Адрас Клімава ў калёніі:
247760 Гомельская вобласьць, г. Мазыр, ІК-20 Клімаву Андрэю Яўгенавічу
Ад канца 1990-х гадоў гэта ўжо трэцяе пакараньне Андрэя Клімава, якога ў сьвеце прызналі вязьнем сумленьня.