Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мечыслаў Грыб: “Расея і Беларусь сёньня ня здатныя процістаяць НАТО”


Радыё Свабода Беларусь атрымае па льготных цэнах расейскія ракетныя комплексы “Іскандэр” – пра гэта паведаміў начальнік ракетных войскаў і артылерыі Беларусі Міхаіл Пузікаў. Ці можа гэты крок паўплываць на вайскова-стратэгічную сытуацыю ў рэгіёне? Чаму пра гэтае рашэньне было аб’яўлена адразу пасьля таго, як ЗША заявілі пра санкцыі ў адносінах да прадпрыемства “Белнфтахім”? Пра гэта Віталь Цыганкоў гутарыць з палітыкам, генэралам у адстаўцы Мечыславам Грыбам.

Цыганкоў: “Наколькі сур’ёзна гэтае рашэньне, калі яно ўвойдзе ў жыцьцё, можа паўплываць на стратэгічную сытуацыю ў рэгіёне? Гэта рутынная практыка (адны вайсковыя комплексы замяняюцца іншымі) ці ўсё ж дастаткова радыкальны крок, які можа выклікаць незадавальненьне, напрыклад, краінаў-суседак Беларусі?”

Грыб: “На мой погляд, гэтае рашэньне вялікага стратэгічнага значэньня ня мае. Як бы чаго ні казалі, але сёньня Расея, нават разам зь Беларусьсю, ня здатная ў вайсковым пляне процістаяць НАТО. Няма такіх магчымасьцяў, незалежна ад таго, дзе б яны гэтыя ракеты ні ставілі. Што ад гэтага зьменіцца?”

Цыганкоў: “Ці лічыце вы выпадковым тое, што пра ракетныя комплексы было аб’яўлена літаральна на наступны дзень пасьля таго, як ЗША аб’явілі пра санкцыі “Белнафтахіму”?”

Грыб: “Не выключаю, што беларуская палітыка якраз выявілася ў прынцыпе “вы нам гэта, а мы вам тое”. Але калі параўноўваць дзеяньні і магчымыя наступствы крокаў з боку ЗША і крокаў, пра якія аб’яўлена сёньня, то яны вельмі розныя паводле свайго калібру і значнасьці. Але ў нас усё так робіцца – кінуць, напалохаць як быццам, гаўкнуць на кагосьці”.

Цыганкоў: “Апошнія месяцы Расея праводзіць даволі канфрантацыйную палітыку ў дачыненьні да Захаду. Тое, што Беларусь добраахвотна прывязваецца да гэтай палітыкі, прыносіць больш шкоды ці карысьці замежнапалітычнаму іміджу Беларусі?”

Грыб: “Я не падтрымліваю тых канфрантацыйных матываў, якія адчуваюцца ў палітыцы Расеі. Але Расея сёньня – гэта краіна, багатая на прыродныя рэсурсы, пастаўляе шмат энэргарэсурсаў на Захад і таму, скажам так, можа нешта сабе дазволіць. У Беларусі ж гэтага няма, і прывязвацца да Расеі ў такіх пазыцыях ня трэба, гэта было б вельмі шкодна.

Расея сёньня заяўляе адно, а заўтра можа зьмяніць сваю пазыцыю да Захаду. Што потым будзе Беларусь адна рабіць?”

• НАТО: разьмяшчэньнем ракет у Беларусі нельга супрацьстаяць шчыту ЗША, 14.10.2007 • Расейскія ракеты будуць пастаўленыя ў Беларусь, 14.11.2007 • “Іскандэры” зь Беларусі дастануць да Варшавы, 14.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG