Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Партрэты Лукашэнкі суседзяць з партрэтамі Сталіна”.


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 9 лістапада ў розныя гады мінулага.

“Сялянская ніва”, год 1927. Газэта паведамляе: “З прычыны дзясятых угодкаў істнаваньня бальшавіцкае ўлады... маскоўскія заправілы выдалі дэкрэт, якім... даецца вялікая міласьць і ласка, а іменна: адмяняецца сьмяротная кара за ўсе праступкі, апрача тых, якія падойдуць пад контр-рэвалюцыю. Знача, у савецкім царстве можна будзе ўхіліцца ад кары сьмерцю за ўсе праступкі, але калі кіўнеш пальцам на сучасных гаспадароў савецкага гаспадарства, дык тады — капут”.

Да 20-годзьдзя рэвалюцыі Міхась Лынькоў піша на гэтым тыдні 1937 году на старонках “ЛіМу”: “Хрэсцікамі, малітвенікамі, манахамі, папамі, манаполькай, турмамі царскі ўрад стараўся “цывілізаваць” край, выкараніць са свядомасці яго працоўных малейшае праяўленне самай звычайнай чалавечай годнасці, бязлітасна распраўляўся з малейшым прызнакам нацыянальнай свядомасці і нацыянальна-рэвалюцыйнага руху. Нават слова “Беларусь” старанна выганялася царскімі сатрапамі з афіцыйнага ўжытку”.

На старонках “Белорусской деловой газеты” на гэтым тыдні 1997 году Вольга Тамашэўская нагадвае: “Згодна з германскім заканадаўствам публічна выказаныя сумненьні ў існаваньні ці злачыннасьці сыстэмы канцлягераў зьяўляецца падсуднай справай. А вось у сучаснай Беларусі людзей спрабуюць пераканаць, што віноўнікамі рэпрэсіяў зьяўляюцца ня каты, а ахвяры. І робіцца гэта з падачы і ўхваленьня ўладаў. Нездарма на масавых мерапрыемствах, што ладзяць беларускія ўлады, партрэты Лукашэнкі суседзяць з партрэтамі Сталіна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG