“Вольная Беларусь” у 1917 годзе адзначае: “24 кастрычніка пад загадам “большэвікоў” пачалося ў Петраградзі поўстаньне. “Большэвікі” дамагаліся скінуць Часовы Урад, захапіць уласьць і такім чынам зрабіць у Расіі сацыальную рэвалюцыю і устанавіць сацыялізм. 26 кастрычніка у Зімовым палацу арыштован Часовы Урад, апрач міністра старшыні А.Ф.Керэнскага, каторы падчас паўстаньня трапіў на фронт і адтуль пайшоў з войскам на Петраград. Заміж сацыальнай рэвалюцыі пачалася анархія і крывавая грамадзкая вайна”.
“Красноармейская правда” ў 1927 годзе зьмясьціла на літстаронцы верш Б.Казлова з №-а палку сувязі “На прызыў”:
Паглядзела ў вочы сонейка, Як пасад я змалаціў, Усьміхнулася над гонямі, Праваджая на прызыў. Сінявоччам неба глянула, Палаская птушак звон, Нейкай ласкаю закранула, Стаў я моцны, нібы клён. Што ж ты, вёска, стрэхі зьвесіла, Саламяны круціш чуб? Прызывацца — ой, як весяла, Усё ухмылкі на ваччу...
“Имя” на гэтым тыдні 1997 году друкуе прадказаньне невядомага хіраманта, які, вывучыўшы фатаздымак рукі Аляксандра Лукашэнкі, апавядае: “Лінія каханьня звычайная. Няма “поясу Вэнэры”, які дае мужчыну празьмерную сэксуальнасьць. Пазногці кароткія, як у вельмі гарачлівых людзей. Зірнем на форму пальцаў: другая фалянга ўсіх пальцаў вельмі кароткая — у чалавека мала лёгікі... А трэцяя фалянга ўсіх пальцаў, якая адказная за духоўнасьць, такая кароткая, што ёсьць месца толькі для пазногця. Культура і ўсе яе праявы яго не цікавяць”.