“Оршанский вестник” у 1917 годзе друкуе аб’яву пра бульбу: “Аршанская павятовая харчовая ўправа даводзіць да агульнага ведама, што... бульба будзе прымацца паводле прызначаных... апошніх рынкавых коштаў, але пры ўмове добраахвотнай і тэрміновай дастаўкі бульбы да 1 ліст. г.г. У выпадку адмовы гаспадароў прадставіць у гэты тэрмін бульбу ці здаць яе харчовым управам бульба будзе рэквізаваная за 1 руб. 90 кап. з дастаўкай на станцыю, прыстань ці ссыпны пункт харчовай управы коштам гаспадара”.
“Nowe Zycie”, год 1927. Газэта піша: “Мы даведаліся, што аўтары пляну сыстэматычных крадзяжоў у паштовым аддзяленьні Горадні былі выкрытыя і гэтымі днямі мусіць адбыцца супраць іх судовы працэс... Адначасова з гэтым мы таксама дазналіся, што яшчэ большы крадзеж адбыўся ў паштовым аддзяленьні ў Баранавічах. Замешаны ў гэтую справу начальнік тамтэйшага аддзелу п.Тагальніцкі, які пару гадоў таму быў начальнікам пошты ў Горадні”.
На старонках “Свободных новостей” на гэтым тыдні 1997 году Эдуард Ханок прызнаецца: “У час аўтарскага канцэрту ў мяне быў выбар — выканаць з заляй папуры з уласных шлягераў ці паказаць новую песьню “Товарищ президент”. І я інтуітыўна вырашыў справакаваць гледача... Пазьней я зразумеў, што стратэгічна выйграў — “Товарищ президент” выклікаў такую буру, што незалежныя газэты яшчэ месяцы два спаборнічалі, хто больш крута выкажацца пра песьню. Гэта і ёсьць шоў-бізнэс”.