Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гэтага дастаткова, каб пакінуць паўмільёна беларусаў без глытка сьвежага паветра”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 17 кастрычніка ў розныя гады мінулага.

“Беларуская крыніца” на гэтым тыдні 1927 году апісвае некаторыя віды спорту: “Каларства (язда на двуколе — веласіпедзе). ...язда на веласіпедзе ёсьць карысна толькі тады, калі гэта язда ёсьць нармальная, гэта значыць не ў завадках, і калі калашнік (веласіпедзіста) сядзіць у нармальна выпраставанай постаці, бо ў завадках ён сядзіць сагнуты... Такая язда будзе ня толькі што не карыснай, але нават шкоднай, дзеля таго, што сагнуты тулаў ня можа мець нармальнага бегу крыві і можа быць нават жаралам хваробы сэрца”.

Інфармацыя пра чарговы судовы працэс трапіла ў 1937 годзе на старонкі “Віцебскага пролетарыя”: “Пасля допыту падсудных з абвінаваўчай прамовай выступіў прадстаўнік дзяржаўнага абвінавачання памочнік пракурора БВА, ваенюрыст 1-га ранга т.Кісялёў. Зрабіўшы аналіз рэзультатаў папярэдняга і судовага следства, ахарактарызаваўшы дзейнасць кожнага падсуднага паасобку, тав. Кісялёў патрабуе прымянення да ўсіх абвінавачаных вышэйшай меры крымінальнага пакарання — расстрэлу. Тысячная аўдыторыя сустрэла гэтае патрабаванне дзяржаўнага абвінаваўцы доўга незмаўкаючымі апладысментамі”.

“Имя” ў 1997 годзе адзначае: “Як вядома, беларускі прэзыдэнт, атрымліваючы з рук заканадаўцаў чарговую кувалду, каб адбіваць галовы грамадзянам, ня згодным зь ягонай палітыкай, тут жа пачынае шарахаць ёю налева-направа. Атрымаўшы новы закон аб друку, Лукашэнка, безумоўна, “пахавае” ў першую чаргу “Свабоду”, “Белорусскую деловую газету”, “Имя”, “Народную волю” і “Свободные новости”. За імі загіне шэраг непакорных рэгіянальных выданьняў. Гэтага цалкам дастаткова, каб пакінуць паўмільёна беларусаў без глытка сьвежага паветра”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG