Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч расказаў студэнтам пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі


Вольга Караткевіч, Прага У Празе ў рамках штогадовай міжнароднай канфэрэнцыі "Форум-2000" адбыліся дэбаты аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У сустрэчы з чэскай моладзьдзю ўзяў удзел лідэр руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч. На сустрэчы пабывала наша карэспандэнтка.

Аўдыторыя нямецкага культурнага інстытуту імя Гётэ запоўненая студэнтамі. Я падышла да маладога чалавека за трыбунай, прадстаўніка палітычнага таварыства "Поліс", якое ладзіць падобныя сустрэчы. Ён адзначыў, што на такія дэбаты заўсёды прыходзіць вельмі шмат моладзі, якую цікавіць сытуацыя ў розных праблемных краінах, а таксама розныя палітычныя складанасьці ў самой Чэхіі.

Аляксандар Мілінкевіч, як толькі ён зайшоў у залю і пабачыў такую колькасьць зацікаўленай моладзі, сказаў, што ён верыць у будучыню Беларусі, і што ўся надзея Беларусі – на моладзь.

А.Мілінкевіч пазнаёміў прысутных з палітычнай сытуацыяй у Беларусі. Пытаньні чэхаў у асноўным тычыліся таго, ці ёсьць у беларускай апазыцыі магчымасьць сустракацца са студэнтамі, наконт дачыненьняў з Расеяй, пра энэргетычны крызіс, так званую “газавую вайну” між Беларусьсю і Расеяй.

Маладыя людзі былі ўражаныя тым, за што і як судзяць у Беларусі студэнтаў.

А.Мілінкевіч стварае Раду эўрапейскай інтэграцыі, 4.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG