Кіраўнікі Беларусі, Казахстану і Расеі падпісалі пакет дакумэнтаў, якія тычацца прававой базы мытнага саюзу. Потым да яго змогуць далучыцца іншыя сябры ЭўрАзЭС – Кіргізія, Узбэкістан і Таджыкістан. На саміце зацьверджаны плян дзеяньняў у фармаваньні мытнага саюзу да 2010 году.
Палітоляг Андрэй Фёдараў сказаў:
“Фактычна, тая самая адзіная эканамічная прастора, толькі Ўкраіна зь яе выключана. Справа ў тым, наколькі ўсё гэта будзе выконвацца? Апроч таго, у нас ёсьць супярэчнасьці з Расеяй па цэлым шэрагу мытаў. Таму я, ведаючы вопыт ранейшых такіх дамоўленасьцяў, асьцерагаюся, што такі лёс напаткае і гэтую”.
Палітоляг Віталь Сіліцкі сказаў:
“Колькі ўжо гэтых дамоваў аб вольным гандлі і іншых было падпісана! Уплыў Расеі на постсавецкай прасторы забясьпечваецца энэрганосьбітамі, трубаправодамі і, па-другое, усялякімі дамовамі”.
Ствараецца эўразійскі аналяг НАТО з цэнтрам у Маскве?
У другой палове дня адбыўся саміт кіраўнікоў сямі краінаў-сяброў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Сярод іншага было абмеркавана стварэньне ў рамках арганізацыі міратворчага кантынгенту. Зонай яго дзейнасьці можа стаць любая гарачая кропка.
Краіны АДКБ назвалі небясьпечнымі спробы вырашэньня замарожаных канфліктаў сілавым спосабам.
Учора сябры АДКБ (Беларусь, Казахстан, Расея, Армэнія, Кіргізія, Узбэкістан і Таджыкістан) падпісалі пратакол пра ўзаемадзеяньне з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва. Паводле аналітыкаў, гэта закладае асновы стварэньня эўразійскага аналяга НАТО ад Беларусі да Кітая з цэнтрам у Маскве.
Палітоляг Віталь Сіліцкі мяркуе:
“Амбіцыі стварыць нешта кшталту анты-НАТО ў Шанхая заўжды былі. У Шанхай з АДКБ не ўваходзяць толькі Армэнія і Беларусь. Уключэньне іх мала што дадае.
Гэта, фактычна, арганізацыя тактычнага партнэрства Расеі і Кітая па абмежаваньні заходняга ўплыву прынамсі ў сярэднеазіяцкім рэгіёне.
Адзін з накірункаў супрацоўніцтва ў рамках Шанхая – гэта абмен інфармацыяй і выдача людзей, якія перасьледуюцца ў іншай краіне. Па шанхайскай лініі вельмі шмат узбэцкіх дысыдэнтаў было выдадзена з Расеі”.
Двухбаковых сустрэчаў у Лукашэнкі не было
Паводле кіраўніка прэзыдэнцкай прэсавай службы Паўла Лёгкага, у Душанбэ Аляксандар Лукашэнка ня меў двухбаковых перамоваў:
“Ніякіх двухбаковых сустрэчаў не было ні ўчора, ні сёньня. У нас ва ўсякім разе ў плянах ніякіх двухбаковых сустрэчаў не было”.
На саміце СНД у Санкт-Пецярбургу А.Лукашэнка выступіў супраць прызначэньня былога старшыні Цэнтравыбаркаму Расеі Вешнякова на пасаду выканаўчага сакратара СНД. Цяпер ён пагадзіўся з прапановай расейскага боку прызначыць на гэтую пасаду былога дырэктара Службы зьнешняй выведкі Расеі Сяргея Лебедзева.
Нарэшце, новым выканаўчым сакратаром СНД быў сёньня прызначаны іншы прадстаўнік Расеі, былы прэм''ер-міністар Міхаіл Фрадкоў.
Клюб для сустрэч прэзыдэнтаў, 5.10.2007 Чаму Лукашэнка пакінуў бяз працы Вешнякова?, 13.06.2007 Аляксандар Лукашэнка супраць Аляксандра Вешнякова, 13.06.2007