Падчас сёньняшняга судовага паседжаньня мастак Алесь Пушкін не пагадзіўся з тым, што ягоныя дзеяньні кваліфікуюць паводле артыкулу 10.5 адміністрацыйнага заканадаўства.
Пушкін настойвае на тым, што не выкрадаў сьцяг, а дэманстратыўна выкінуў яго з акна дзяржаўнай установы — на знак пратэсту супраць несправядлівага затрыманьня.
Пра гэта распавёў прысутны на судзе аршанскі праваабаронца Алег Граблеўскі:
“Пушкін на пачатку судовага пасяджэньня заявіў, што яго абражае тое, што міліцыянты і суд хочуць зрабіць зь яго нейкага дробнага злодзея. Дарэчы, падчас суду была агучаная лічба, памер крадзяжу — 9 тысяч 880 рублёў. Столькі цяпер каштуе дзяржаўны сьцяг. Пушкін заявіў, што ён асоба творчая і сваім учынкам ён выказваў пратэст супраць незаконнага затрыманьня”.
Паводле праваабаронцы Алега Граблеўскага, моладзевы актывіст Аляксей Янушэўскі адмаўляе сваю датычнасьць да справы зь сьцягам. І сьведкаў, якія маглі б пацьвердзіць адваротнае, сярод міліцыянтаў пакуль не знайшлося.
Тым ня менш, судовыя справы мастака і моладзевага актывіста аб’ядналі ў адну.
На запатрабаваньне Алеся Пушкіна пратаколы судовага пасяджэньня вядуцца па-беларуску і з падсуднымі судзьдзя размаўляе празь перакладчыка — настаўніцу беларускай мовы адной з аршанскіх школаў.
Пакуль міліцыянты перапісваюць пратаколы затрыманьня, у судзе абвясьцілі перапынак да заўтрашняй раніцы. Да тае пары застанецца невядомым, паводле якога артыкулу будуць судзіць далей Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага.
Нагадаем, што адразу пасьля затрыманьня супрацоўнікі міліцыі казалі, што гатовыя завесьці на іх крымінальную справу за абразу нацыянальнай сымболікі.
Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага затрымалі раніцай 9 верасьня пасьля бардаўскага фэсту “Аршанская бітва — 2007”. З тае пары яны знаходзяцца пад вартай у аршанскім ізалятары часовага ўтрыманьня.
Ворша: для Пушкіна і Янушэўскага шукаюць новае абвінавачаньне, 11.09.2007 А.Пушкін: “Вы мне спэктакль — і я вам!”, 11.09.2007 У Воршы судзяць затрыманых падчас бардаўскага фэсту, 10.09.2007 Ворша: затрыманым пагражаюць крымінальнымі справамі, 09.09.2007