Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Свой статут хлопцы чамусьці накіравалі на “візу” Пазьняку”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 31 жніўня ў розныя гады мінулага.

*“Красноармейская правда” 1927 год. Апублікаваны загад Палітупраўленьня Беларускай вайсковай акругі: “Чырвоная армія стаіць на ахове заваёў Кастрычніка, абараняючы сацыялістычнае будаўніцтва Саюзу. Чырвоная армія можа даць толькі адзін падарунак да 10 гадавіны. Гэты падарунак — усямернае ўмацаваньне баяздольнасьці сваіх радоў, узмацненьне гатовасьці да будучых баёў за ўсясьветны Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік”.

“Бацькаўшчына” на гэтым тыдні 1957 году пад загалоўкам “Беларуская справа і арыстакратыя” піша: “Нашае нацыянальнае адраджэньне не адбылося праз ноч. Яно йшло прыродным шляхам эвалюцыйнага разьвіцьця. Не адзін-жа з нас да нацыянальнай сьведамасьці дайшоў толькі ў пасьлейшых гадох свайго жыцьця. І ў гэтым няма нашае віны, бо неспрыяльныя ўмовы не дазвалялі на іншае. У нашыя незалежніцкія рады далучаліся й далучаюцца далей людзі, якія некалі стаялі вонках нашае справы. Мы іх прыймаем ды цешымся, што збольшваецца нашая сям’я”.

*“Свободные новости”, год 1997. “Малады фронт” плянуе правесьці 6 верасьня свой першы ўстаноўчы зьезд. Свой статут хлопцы чамусьці накіравалі на “візу” Пазьняку. Зянон Станіслававіч цалкам ухваліў моладзевую праграму змаганьня супраць “рэжыму Лукашэнкі”. З тае прычыны, што, згодна з прагнозамі “Маладога фронту”, увосень чакаецца новая хваля рэпрэсій супраць апазыцыі, у арганізацыі ня будзе адзінага лідэра. Плянуецца, што кіраўніцтва будзе ажыцьцяўляцца чатырма сустаршынямі, якія адказваюць за свой участак працы...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG