Ніколі яшчэ беларуская каманда не набліжалася да эліты эўрапейскага футболу, сабранай у Лізе чэмпіёнаў. Пасьля пераможных для барысаўцаў сустрэчаў з клюбамі Кіпру і Ісьляндыі матч у Румыніі прагназаваўся як самы складаны на гэтым этапе, але не безнадзейны.
Ю.Пунтус: “Беларусам пакуль бракуе майстэрства”
Досыць аптымістычны быў пачатак гульні, калі ўжо на другой хвіліне румынаў ад голу ўратавала штанга. Многім іншым атакам беларускай каманды папросту не хапала лягічнай канцоўкі. Аднак, як кажа былы галоўны трэнэр БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі Юры Пунтус, гульцам учора папросту не хапіла майстэрства:
“Напэўна, усё ж бракуе майстэрства. Бо што да міжнароднага досьведу, то нават з экрана тэлевізара было відаць: хлопцы не тушаваліся, не было ніякага мандражу перад “Сьцяўай”. Я сказаў бы, што нават крыху шанцаваньня не хапіла, але шанцаваньне ўсё ж наўпрост зьвязанае з майстэрствам і больш шчасьціць заўсёды мацнейшаму.
Я й да пачатку матчу казаў: вядома, “Сьцяўа” ў сваім майстэрстве, у сваім патэнцыяле вышэйшая за БАТЭ. Але разам з тым румыны не маглі недаацэньваць супернікаў пасьля першай сустрэчы ў Барысаве. І, каб крыху больш шанцаваньня, то інакш усё магло пайсьці ўжо пасьля першай атакі БАТЭ, калі мяч трапіў у штангу. І гэта ў немалой ступені тое, чаго не хапіла для станоўчага выніку беларускай камандзе”.
Л.Гарай: “Не хапае сьмеласьці і нахабнасьці”
Адзін з самых вядомых футбольных спэцыялістаў Беларусі Леанід Гарай, пры тым што ён гэтаксама спадзяваўся на цуд у выкананьні барысаўскай каманды, клясам гульні, паказанай выхаванцамі трэнэра Ігара Крывушэнкі, задаволены:
“Хачу адразу сказаць, што крытычна ставіцца да БАТЭ ня варта. Усё прааналізаваўшы, расцэньваю гэта як вялікі посьпех беларускага клюбнага футболу за гады самастойнасьці, калі пачаліся асобныя, сувэрэнныя чэмпіянаты. Так, мы былі за крок ад мэты, і, вядома, хочацца адразу ўзяць па максымуме, тут няма нават пытаньняў ніякіх. Але хлопцы ў любым выпадку малайцы.
Калі абмяркоўваць убачанае як спэцыялісту, то, вядома, мы ў чымсьці саступаем. Магчыма, не хапае сьмеласьці, у пэўнай ступені нахабнасьці. Але я ў большай ступені застаўся задаволены. Чакаў, шчыра скажу, горшага ад БАТЭ і, дарэчы, чакаў большага ад “Сьцяўы”. Бо румыны нават больш упэўнена і пераканаўча глядзеліся ў Барысаве. Гэта як на мой погляд. Больш па-майстэрску гулялі”.
Шанцы рэабілітавацца перад заўзятарамі ў БАТЭ яшчэ ёсьць у Кубку УЭФА. Суперніка беларусам вызначыць лёсаваньне 31 жніўня. У выпадку станоўчага зыходу паводле сумы двух матчаў наступнага раўнду БАТЭ будзе гуляць у групавым турніры Кубка УЭФА.
Прынамсі, на такі расклад моцна спадзяюцца заўзятары барысаўскай каманды. Пры пэўным расчараваньні ад сустрэчы з румынскай “Сьцяўай”, якая традыцыйна лічыцца самым нязручным супернікам экс-савецкіх камандаў, выбіваючы іх на самых адказных стадыях эўракубкаў, прага рэваншу павінна быць моцнай. І ня толькі ў маральным пляне – сам па сабе выхад у Лігу чэмпіёнаў прадугледжваў і матэрыяльныя прыбыткі камандзе. Прэміяльныя ў Кубку УЭФА не такія значныя, але таксама істотныя.
Як кажа адзін з актыўных чальцоў заўзятарскага руху БАТЭ, цяпер галоўнае, каб футбалісты “не раскісьлі і ня трапілі пад упадніцкі настрой”.