Пэнсіянэр, Гарадзенская вобласьць: “ У Беларусі зноў падаражэў бэнзін. Тэлебачаньне супакоіла, параўнаўшы кошты з суседзямі з Захаду. А параўнаць заробкі, пэнсіі – забыліся. Можа Радыё Свабода гэта зробіць?”
Галіна Зелянковіч: “Я хачу павіншаваць вялікага нашага вучонага Адама Язэпавіча Мальдзіса з Днём нараджэньня. Пажадаць моцнага здароўя і працы на карысьць нашай бацькаўшчыны. Посьпехаў Вам, дарагі, Адам Язэпавіч”.
Слухач: “Калісьці па тэлевізіі адзін расейскі прафэсар, здаецца, з Тульскага ўнівэрсытэту, гаварыў, што тут, у Беларусі, ён на запрашэньне нашага галоўнага кіраўніка летась адганяў дажджлівыя хмары і рабіў добрае надвор’е для жніва, і за гэта быў шчыра ўзнагароджаны. Чым – грашыма ці мэдалём? А ці афіцыйна яго частавалі на “Дажынках” у Бабруйску? А ці прадугледжана штучнае кіраваньне надвор’ем у сёлетняе жніво? А ці адпомсьціць прырода за такое ўмяшаньне ў будучыні?”
Іван Карпавіч, Менск: “Я хачу задаць пытаньне Свабодзе: за што сядзеў Марыніч і за што сядзіць Казулін? Закон есьць Закон, і ён для ўсіх аднолькавы. Судзіць павінны па Законе, а не паводле загаду кіраўніка дзяржавы. Гэта першае. Другое – мне хацелася б, каб яшчэ раз паказалі эпізод, у якім Паўлічэнка штурхаў, а ягоныя паплечнікі білі нагамі прафэсара Казуліна. Садзіць трэба тых, хто фізычна распраўляўся з навукоўцам”.
Спадарыня: “Я хачу зьвярнуцца за спадара Лябедзькі. Навошта ён змагаецца за пусты “партфэль”? Лукашэнка ж заняў поўны “партфэль”, а ён змагаецца замест таго, каб аб’яднацца. Кажа, што сваіх людзей будзе ад Мілінкевіча адлучаць і з Грамадзянскай парты выганяць. Зусім не разумею Хай бы ён хоць патлумачыў. Я мяркую, што цэлая рука лепей, чым адзін палец. Пры такіх паводзінах ужо 13 год апазыцыя топчацца на адным месцы і ніяк ня вырашыць, хто першы”.
Спадарыня: “Расейская праваслаўная царква уганаравала прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку некалькімі праваслаўнымі ўзнагародамі. Апошні ордэн яму далі, калі кандыдат на прэзыдэнта, прафэсар Аляксандр Казулін быў у засьценках. Гэтаму зьняволеньню ўжо 500 дзён. Як можна мець такія ўзнагароды і трымаць палітзьняволеных, сеяць страх у душах людзей перад уладай, падманваць? Кідаць моладзь за краты толькі за тое, што яна любіць Беларусь, а значыць, носіць у душы Бога?! Вогнішчы за іншадумства, як у сярэднявеччы, у Беларусі не палаюць але ёсьць зьніклыя, і праўда для іх была, як Боскае пакліканьне”.
Слухач: “Вось зараз слухаў Лукашука: каб была БНР, дык Беларусь была б жывая і г.д. Каб была БНР, дык Берасьцейская, Гарадзенская і вобласьць, каторая ўжо адышла да Польшчы, былі б за Польшчай. Віцебскую і Магілёўскую вобласьці забрала б Расея – яны б даказалі, што гэта іх вобласьці, і Гомельская вобласьць засталася б пад пытаньнем. І якая Рэспубліка тут была б? У межах Менскай вобласьці? Так гэта ці не? Якая б тут БНР была?”
Слухач з Гомелю: “Што нарабілі “кангрэсмэны”? Яны разбурылі беларускую дэмакратыю. Як мог патрапіць Вячорка на кручок Лябедзькі і Калякіна? Ніколі Лябедзька і Калякін ня будуць лідэрамі апазыцыі ці прэзыдэнтам. Яны сваё вычарпалі, і ім пара ў адстаўку, даўшы месца маладым. Адна балбатня і ніякай працы. Вось і Эўропа адвярнулася ад беларуская апазыцыі. Ці ня сорамна такім дзеячам за вынікі іх разбуральнай справы? Ганьба!”