Раней старшыня АГП Анатоль Лябедзька заяўляў, што Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы, у тым ліку і рух “За свабоду”, дамовіліся аб узгодненым вылучэньні кандыдатаў.
Пазыцыю руху тлумачыць кіраўнік яго фракцыі ў Аб’яднаных дэмакратычных сілах Віктар Карняенка:
“Мы вырашылі ўдзельнічаць ва усіх кампаніях, якія будуць спрыяць дэмакратычнасьці будучых выбараў. Канкрэтна прапануюцца тры рэчы. Першае – правесьці міжнародную канфэрэнцыю з удзелам міжнародных інстытутаў, такіх як АБСЭ, Рада Эўропы, Эўразьвяз, па зьмене выбарчага заканадаўства ў Беларусі і па зьмене палітычнай сытуацыі.
Другое – мы разам гатовыя вылучаць нашых прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі. Трэцяе – мы згодныя працаваць разам у межах кампаніі "За свабодныя дэмакратычныя выбары".
Вось па гэтых трох пунктах мы згодны разам працаваць.
Што да вылучэньня кандыдатаў, то бязь зьмены правілаў правядзеньня выбараў выбары як палітычная кампанія губляюць сэнс.
Яны апошнім часам зводзяцца да формулы: "Мы пайшлі да людзей, мы расказалі ім праўду". Што перашкаджае сёньня пайсьці ім расказаць праўду.
Па трох пунктах, якія я назваў, мы гатовыя супрацоўнічаць. Калі ў Аб''яднаных дэмакратычных сілаў ёсьць яшчэ нейкая мэта – напрыклад, правесьці сваіх кандыдатаў. Ну і хай працуюць на гэта”.