У 1937 годзе “Віцебскі пролетарый” абураецца: “Старшыня калгаса “Культфронт” Данчанка свядома зрывае злучную кампанію. Па плану калгасу трэба пакрыць 21 конематку жарабцом фермы суседняй арцелі “Пабеда”. Да гэтага часу пакрыта толькі адна кабыла. І гэта ў той час, калі ёсць многа здаровых, прыгодных для расплоду кабыл і да таго-ж усе яны ў ахвоце. У адзін голас са старшынёй брыгадзір калгаса Недра гаворыць: “Нашым кабылам цяжка быць жаробнымі, няхай лепш ходзяць свабоднымі”.
“ЛіМ” у 1947 годзе піша да дня вызваленьня Беларусі: “Пісьменнікі і работнікі мастацтва Беларусі яшчэ слаба звязаны з жыццём, недастаткова ўмеюць наглядаць і адбіраць самае яскравае, істотнае і характэрнае з жыцця. Шчыльнейшая сувязь з жыццём, адбор тыповых і характэрных з’яў раскрыюць перад творчымі работнікамі велізарнейшую галярэю вобразаў нашых сучаснікаў, тых, якія змаглі не толькі заваяваць перамогу, але і будуюць новае цудоўнае жыццё для сябе і сваіх патомкаў”.
На гэтым тыдні 1957 году Ст.Станкевіч піша на старонках “Бацькаўшчыны” да 15-й гадавіны сьмерці Янкі Купалы: “У вадрозьненьні ад Коласа й Багдановіча, Купала сьвядома прыняў на сябе ролю народнага трыбуна й ідэялёга беларускага нацыянальнага адраджэньня. Праблемы нацыянальнага адраджэньня сталіся амаль вылучнай тэматыкай ягонай творчасьці, а тыя нямногія творы, што беспасярэдна гэтых праблемаў не закраналі, як, прыкладам, лірыка каханьня або прыродаапісальная, хавалі ў сабе глыбокі нацыянальны аспэкт”.