Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 26 чэрвеня


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага сеціва.

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць заяву Аляксандра Лукашэнкі пра адмену палітыкі ў сфэры дзяржаўных прэфэрэнцыяў ад 2008 году. Сярод іншага, ня будуць падтрымлівацца слабыя прадпрыемствы і фінансавацца непрыбытковыя праекты. Камэнтары:

“А якія праекты эфэктыўныя?”;

“Столькі гадоў падтрымлівалі малаэфэктыўныя прадпрыемствы, а тут раптам надакучыла... Цікава, як урад можа паўплываць на тое, каб “кожнае прадпрыемства працавала эфэктыўна і рэнтабельна”?”

“Дык ён жа ў 1994 годзе асабіста заявіў, што ведае, як гэта зрабіць”;

“А куды дзець людзей, што застануцца бяз працы? Яны ж сап’юцца”.

Беларускія карыстальнік сайту блогаў “Жывы Журнал” абмяркоўваюць навіну пра магчымы знос Козыраўскіх могілак, якія месьцяцца ў раёне аэрадрому Менск-1. Паводле паведамленьня на афіцыйным сайце Менгарвыканкаму, Козыраўскія могілкі трапляюць у зону, дзе плянуюць будаваць новы раён Менск-сіці. Камэнтары ў суполцы Minsk_by:

“У мінулым кастрычніку там пахавалі маці майго сябра”;

“Трэба думаць, гэта проста з-за непісьменнасьці й безадказнасьці аўтараў тэксту. Да зносу "жывых" могілак, здаецца, яшчэ не апускаліся. У Малінаўцы, Паўднёвым Захадзе, Пятроўшчыне горад прыйшоў, могілкі засталіся”;

Блогер aliaksei ў сваім дзёньніку іранізуе з нагоды інфармацыі пра адкрыты чэмпіянат Беларусі сярод вальшчыкаў лесу “Лесаруб-2007”:

“Балеем за нашых! Падтрымаем зборную БНФ і Пашу Севярынца!”.

На сайце Нашы дзеткі можна паглядзець першы беларускі флэш-мульцік для дзетак, зроблены паводле беларускай народнай казкі “Курачка раба”.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG