Рада ААН у правох чалавека скасавала мандат адмысловага дакладчыка па Беларусі. На форумах парталу гэтую навіну камэнтуюць наступным чынам.
Fromall : “Правам чалавека ў Беларусі гэта яўна на карысьць не пойдзе, хоць, зь іншага боку, чхалі тут усе на "рэзалюцыі ААН", як і ва ўсім сьвеце".
akselbant: “ААН ёсьць нікчэмная і жахліва бюракратычная кантора па расходаваньні грошай галоўным чынам эўрапейскіх падаткаплатнікаў».
funhouse : “Раней гучаў хор прыхільнікаў Лукашэнкі: пляваць мы хацелі на ўсялякіх спэцдакладчыкаў! Ды хто ён такі, гэты спэцдакладчык?!. Ды гэта наогул нічога ня значыць! А цепер нейкая шчанюковая радасьць, што гэтага спэцдакладчыка адмянілі...»
У Сеціве зьявілася чарговая навіна пра тое, што ўлады Менску плянуюць узяць пад кантроль хатнія кампутарныя сеткі. Адказныя работнікі Менгарвыканкаму і ЖЭСаў тлумачаць, што пракладка сетак парушае пажарную бясьпеку ды існуе верагоднасьць, што ў сетках перадаецца непажаданая інфармацыя, у тым ліку пірацкія копіі фільмаў.
гэтак адгукнуўся на ініцыятыву ўладаў Менску: “Улады зноў псуюць сабе жыцьцё. Калі талеркі ці кандыцыянэры — уласная маёмасьць, дык сетка — калектыўная. А калектыў — гэта яднаньне. Спадзяюся, што з сеткамі так проста ўсё не выйдзе. З сёньняшняга дня пачынаю агітаваць сваю "невялічкую" сетку з 250+ кампутараў. І няхай толькі якая пыса з ЖЭСу прыйдзе...»
aquamber: “Адмінаў прыпужнуць артыкулам за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць, карыстальнікаў — карай за выкарыстаньне ўласнасьці ЖЭСу (ліфтавыя ці кабельныя шахты), і ўсе дружна заткнуцца...».
Уладзімер выступае на сайце з прапановай: “У цяперашні час ва ўсіх эўрапейскіх гарадах для вырашэньня праблемы транспартных затораў разьвіваюцца лініі хуткаснага трамваю... Але чаму хуткасны трамвай дагэтуль не знаходзіць прымяненьня ў Менску? Пачаць можна з малога: зрабіць існуючы трамвай хуткасным! У нашым горадзе выпускаюцца камфортныя, хуткія трамваі. Але чаму яны езьдзяць так марудна? Максымальная хуткасьць на сьпідомэтры — 120 км/г, а стрэлка калышацца каля адзнакі 40 км/г. Чаму не падвысіць хуткасьць хаця б да 60 км/г? Сёлета Менск адзначае 940-годзьдзе, зрабіце падарунак менчукам!»
agafon_bel разьмясьціў ў сваім здымак, зроблены, як ён паведамляе, у адной з правінцыйных крамаў. На здымку — тэкст з нормамі продажу цэмэнту насельніцтву: аднаму пакупніку — ня больш за 250 кг., пры наяўнасьці даведкі ад будаўнічых работах — ня больш за тону.
gaisa камэнтуе: “Ахранець! Самы час талёны на цэмэнт уводзіць”.
agafon_bel адказвае: “Вось мы і хранеем. Гадоў з 10 таму такое ўжо было з харчаваньнем. Лукашэнка спачатку ўвёў рэгуляваныя цэны, а потым разрадзіўся геніяльнай фразай «Толькі ўзяўся за яйкі, як прапала масла». Ня ведаю, як будзе з цэмэнтам, але граблі ня зьнікнуць ніколі».
aliaksei згадвае: “Нечым такім знаёмым пацягнула. Гарэлкі бутэлька ў рукі. Па даведцы з ЗАГСа — скрыню".
Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.