Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“А дзе ж на здымках радаснае сёньня, газавыя пліты ды жалезныя коні?..”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 18 чэрвеня ў розныя гады мінулага.

“Звязда” ў 1937 годзе друкуе даклад сакратара ЦК КП(б)Б В.Шаранговіча на ХVI зьезьдзе партыі: “Галадзед вельмі дрэнна працаваў, ён не хацеў перабудаваць работу Соўнаркома ў духу патрабаванняў партыі і новай Сталінскай Канстытуцыі. Ён з’яўляецца правым. Ён двурушнічаў перад партыяй і да апошняга часу двурушнічае”. Унізе газэтнай паласы — кароткае паведамленьне: “Учора, у 7 гадзін вечара, пахавана цела старшыні ЦВК БССР А.Г.Чарвякова, які пакончыў жыццё самагубствам на асабістай сямейнай глебе”.

“Знамя юности”, год 1957. Адгукаючыся на Зварот ЦК ВЛКСМ, газэта паведамляе: “Шумным і дзейным жыцьцём жывуць цяпер камсамольскія арганізацыі Менску. Няспынна звоняць тэлефоны ў работнікаў райкамаў, дзьверы прыёмных не пасьпяваюць зачыняцца за шматлікімі наведнікамі... Рабочыя, службоўцы і студэнты нясуць заявы з просьбай паслаць іх на цаліну... За два дні камсамольскія арганізацыі гораду атрымалі больш за 3 тысячы заяваў. Сярод іх больш як 500 ад студэнтаў БДУ...”

“Имя” на гэтым тыдні 1997 году піша пра забарону фотавыставы “Палесьсе, якога ня ведаем” польскага этнографа Юзэфа Абрэмбскага ў кобрынскім музэі Суворава: “Дырэктар Ніна Мятодаўна Пліско ўгледзела ў экспазыцыі прамую ідэалягічную страту іміджу дзяржавы. Тут жа нарадзіўся ліст са спасылкамі на нейкіх працоўных, якія не разумелі: як гэта, за 60 гадоў нічога не зьмянілася? А дзе ж на здымках радаснае сёньня, газавыя пліты ды жалезныя коні?.. Дзе індустрыяльныя краявіды, героі працы і сэлектарных нарадаў? Выставу ў Кобрыне згарнулі 1 чэрвеня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG