Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людміла Масьлякова: “Ня ўпэўненая, што сёньня праблема лідэра апазыцыі хвалюе людзей”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 14 чэрвеня ў розныя гады мінулага.

“Для беларускай совецкай літаратуры асабліва радасна, што сярод адзначаных Сталінскай прэміяй паэтаў мы знаходзім імя Петруся Броўкі, — адзначае ў 1947 годзе "ЛіМ". — Пятрусь Броўка ўсю сваю паэзію паставіў на службу Радзіме, народу, большэвіцкай партыі. Яго вершы па-сапраўднаму партыйныя, прасякнуты высокай прынцыповасцю і ідэйнасцю, яны з вялікай сілай услаўляюць дружбу народаў Совецкай краіны і гордасць нашай Радзімы — Маскву”.

“Бацькаўшчына” на гэтым тыдні 1957 году ў сувязі з 3-й гадавінай радыё “Вызваленьне” піша: “Ужо тры гады, штодня, мы — беларускія палітычныя эмігранты — прамаўляем да Вас з вольнага сьвету, раскрываем прапагандовую хлусьню бальшавіцкіх прыгнятальнікаў нашае Бацькаўшчыны, заклікаем да стойкасьці ў супраціве, аб’ектыўна інфармуем Вас ад падзеях у вольным сьвеце ды аб жыцьці і працы нашых суродзічаў на эміграцыі. Нашая мэта — гэта мэта цэлага беларускага народу”.

На старонках “Народнай волі” ў 1997 годзе Людміла Масьлякова разважае: “Я наагул ня ўпэўненая, што сёньня праблема лідэра апазыцыі хвалюе людзей. Я нават перакананая, што яркі, разумны і шчыры палітык ня можа зьявіцца ў пэрыяд зацішку, рэакцыі, агульнай прыгнечанасьці. Ну як тут вылучыцца без грамадзкага ўздыму? А на ўздым народ слабы, пакуль не закранулі ягоных уласных — а не элітарных палітыкаў! — інтарэсы. Выкажы чаканьні мільёнаў — і будзеш на кані, і сама адпадзе неабходнасьць скардзіцца на тое, што “нас, дэмакратаў, народ ня любіць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG