Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 5 чэрвеня


Зьміцер Падбярэскі, Менск Агляд беларускага сеціва

Сайт паведамляе: "5 чэрвеня праваслаўныя вернікі традыцыйна адзначаюць Дзень памяці апякункі Беларусі Прападобнай Эўфрасіньні Полацкай. На сьвята чакаецца прыезд кіраўніка дзяржавы. Прыкласьціся да мошчаў сьвятой прыедуць 11 архірэяў на чале зь мітрапалітам Менскім і Слуцкім, патрыяршым экзархам усяе Беларусі Філярэтам. Традыцыйна да мошчаў Эўфрасіньні Полацкай вернікі ідуць басанож. Ці здыме абутак у храме Аляксандр Лукашэнка ці для яго зробяць выключэньне, вернікі даведаюцца ўжо заўтра".

Незарэгістраваная моладзевая арганізацыя БУНТ на ўласным паведаміла: «У апошнія дні актывісты БУНТу расклеілі ўлёткі з заклікам "Хопіць чакаць! Дзейнічай!" Улёткі зьявіліся ў мікрараёнах Менску Лошыца, Шабаны, Сухарава, Кунцаўшчына. На жаль, улады апэратыўна рэагуюць на праявы іншадумства, фактычна ўжо праз суткі апасьля працы на сьценах застаецца ня больш за 20% ўлётак».

З камэнтарамі выступілі Pups: “Нармальна. Калі б яшчэ ўлётка была каляровая, быў бы як-раз бел-чырвона-белы сьцяг» і карыстальнік пад нікам Не жадаю!!!: «Надзвычай інфарматыўныя ўлёткі.))) Хоць бы фон зрабілі нармальны. Простыя людзі, якіх пакуль яшчэ даволі шмат у нашай краіне, могуць не зразумець, што ім рабіць, куды і з кім. А кампутары ёсьць не ва ўсіх, асабліва ў пэнсіянэраў. Трэба дарабіць!”

А вось у суполцы да гэтай навіны маюцца наступныя камэнтары. vicious_sn: “Мяркую, гэта не крывавая гэбня брутальна зьдзірае і зрывае высокамастацкія творы старэнькага струйніку, а звычайныя дзядулі-дворнікі".

zombie80 цікавіцца: “А можна пытаньне наконт набору актывістаў? У вас ё нейкая канкрэтная праграма, для якой патрэбныя людзі, ці спачатку людзей набіраем і па ходу п''есы думаем, чым іх заняць?”

Сайт зноў вяртаецца да тэмы абароны старога гораду ад руйнаваньня.

Сёньня там зьмешчаныя ўражаньні жыхара Салігорску, які прыяжджаў падтрымаць акцыю: "Сабралі 780 подпісаў — колькасьць насельніцтва 300 тыс. Мы ў Салігорску сабралі 1800 (насельніцтва — 100 тыс.). Друкаваць і ўдзельнічаць у акцыях мясцовыя камітэты / структуры не зьбіраюцца… Ды й увогуле складаецца ўражаньне, што лёс Горадні хвалюе ўсіх, акрамя саміх гарадзенцаў, якія то ня ў горадзе, то піва ў кавярні якой…"

У камэнтарах gogen адзначае: "Справа ў тым, што ў Горадні даўно няма гарадзенцаў, разьбегліся ва ўсе бакі, таму што там сапраўды немагчыма жыць, калі ты нешта ўмееш ці хочаш нечаму навучыцца. Так што ці бухаць, ці звальваць падалей ад татальнага гопніцтва. А дзе, напрыклад, галоўны апазыцыянэр? Здавалася б, вось поле вырошчваць кадры, але ж не, цішыня…"

На форуме сайту ў тэме “Беларускія тапонімы ў Менску” нехта пад нікам Минчанин дзеліцца назіраньнямі: “Працягваю зьбіраць калекцыю. Адзін й той жа прыпынак 10, 24 і 65 аўтобусаў у бок цэнтру гораду. На афіцыйнай менсктрансавай шыльдзе ён называецца «Ляўкова», што правільна, на кіёску — "Варанянскага", а на нейкай незразумелай жардзіне — яшчэ й "Паліклініка".

На пачатку лета Клюбу стылю й прыгажосьці вырашыў высьветліць, дзе зьбіраюцца адпачываць наведнікі гэтага рэсурсу. Першая шасьцёрка краінаў пакуль выглядае так: Беларусь — 11%, Чарнагорыя, Турцыя, Італія — па 9%, Грэцыя, Гішпанія — па 8%.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG