У суполцы Жывога журналу абмяркоўваюць навіну пра затрыманьне супрацоўнікамі КДБ кіраўніка канцэрну “Белнафтахім” Аляксандра Бароўскага. Меркаваньні:
“Не падзяліўся, відаць”.
“Вы мяркуеце, парушэньняў не было і ўсё гэта прыдумала “крывавае гэбэ”, каб пасадзіць невінаватага Бароўскага?”
“Няма чаго лецішчы будаваць за мільён даляраў у межах Менскай вобласьці”.
“Але... складана цяпер будзе знайсьці новага дырэктара”.
На форумах парталу парталу ідзе абмеркаваньне заяваў мітрапаліта Філярэта, зробленых у часе круглага стала “Маральныя аспэкты дэмаграфічнай бясьпекі ў Беларусі”. Мітрапаліт заявіў, што пад выглядам прафіляктыкі СНІДу беларускіх дзяцей разбэшчваюць. Ён лічыць неабходным забараніць у Беларусі дзейнасьць шэрагу міжнародных праектаў у сфэры плянаваньня сям’і, у тым ліку Міжнародную фэдэрацыю плянаваньня сям’і, якая нібыта атрымала асаблівае разьвіцьцё ў 1930-ыя гады пры падтрымцы трэцяга райху. Словы мітрапаліта Філярэта працытавала агенцтва Інтэрфакс. Камэнтары ўдзельнікаў форумаў.
“Нешта занадта актывізавалася праваслаўная царква апошнім часам... Ці то рухаемся да адраджэньня інквізыцыі, ці то інтымныя пытаньні ве-е-е-льмі турбуюць айцоў сьвятых”.
“А мне зусім ня хочацца заходзіць у храм. Бо Руская праваслаўная царква дэградавала цалкам, ператварыўшыся ў камэрцыйную структуру. І для размовы з Богам такі пасярэднік непатрэбны”.
“Філярэт, дарэчы, мае рацыю. Чаму б татам і мамам не зьвярнуць увагу на тое, што іхны нашчадкі вывучаюць у 10-15 год пад выглядам адказных паводзінаў, дый сам падыход ці слушны? Бо ж ніхто не забараняе ведаць і разумець, і нават рабіць, але можа школьнікам пачаць яшчэ й камасутру выкладаць, бо для шмат каго гэта будзе цікавей за біялёгію...”
“На жаль, царква стала займацца не сваімі справамі. Яна адасобленая ад дзяржавы і няхай спакойна займаецца набіваньнем сваіх кішэняў, а не замінае людзям жыць”.
У беларускіх сеткавых дзёньніках сёньня сустракаюцца кароткія нататкі-камэнтары з нагоды публікацыі праекту закону . Так, блогер зьвяртае ўвагу на параграф 19 – “Правапіс абрэвіятур”. “Калі абрэвіятура скланяецца, канчаткі пішуцца разам малымі літарамі: у нашым ЖЭСе, працаваў на МАЗе, рамонт ЦУМа, дысэртацыя ў ВАКу, вынікі НЭПа, даведка з ЗАГСа, затрыманы АМАПам...”
Algizzz зьмясьціў фотаздымак дарожнага ўказальніка. Надпіс на ўказальніку: “Віцебск. Нацыянальны арапорт «Менск”. Масква”. “Вялікі магутны беларускі мова, – камэнтуе блогер. – Слюшай, ара, ідзе тут порт, га?”
На сайце зьявіўся сьпіс гуртоў, якія падалі заяўку на ўдзел у сёлетнім “Басовішчы”. Сярод іх – гурт PunKrot, песьню якога мы і прапануем вам паслухаць.
Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.