У 1994 годзе я зацікавіўся беларускай музыкай. У 1996-м мы выдалі першы кампакт-дыск беларускамоўнай рок-музыкі “Вольныя танцы: слухай сваё!” і арганізавалі першыя канцэрты. Цяпер ужо беларускіх беларускамоўных дыскаў у нас некалькі сотняў.
Таму я веру ў тое, чым займаюся. Я веру ў беларускую музыку, у яе сілу ўзьдзейнічаць на сьвядомасьць людзей, рабіць з абыякавых людзей шчырых беларусаў. Як, у прынцыпе, адбылося і са мной.
“Я нарадзіўся тут”, “Паветраны шар”, “Магутны Божа”, “Край ты мой, край” - гэтыя творы нікога не пакінуць абыякавымі.
Я веру ў сябе, у свае сілы. Веру, што змагу зрэалізаваць тое, што пляную. У гэтым мне дапамагае вера ў Бога, у Беларусь, у сваіх сяброў.
Веру ў шчырасьць учынкаў паэткі Ларысы Геніюш. Бо, у адрозьненьне ад дзеяньняў большасьці нашых палітыкаў, яе словы не разыходзіліся са справамі.
“Адзінай мэты не зракуся і сэрца мне не задрыжыць, як жыць, дык жыць для Беларусі, а безь яе зусім ня жыць”.
Гэтыя словы дапамагаюць мне ў штодзённай веры ў лепшае.
Мне здаецца, што беларусы, адказваючы на пытаньне ў што яны вераць, больш адказваюць на пытаньне, у што яны хочуць верыць. Бо ўжо немагчыма верыць ні ў народ, ні ў Беларусь, ні ў тое, што ў нас будуць зьмены да лепшага. “Лепей ня будзе, будзе толькі горш”, - сьпяваў, здаецца, у 94-м годзе Лявон Вольскі.
Веру ў тое, што Кастусь Каліноўскі быў бы, мякка кажучы, зьдзіўлены дзеяньнямі нашых маладых “змагароў”, што сотнямі едуць з краіны. Кастусь, які аддаў жыцьцё за Беларусь, і моладзь, што сутыкнуўшыся зь першымі цяжкасьцямі, зьяжджае з краіны.
Таму я веру Насьце Палажанцы, Барысу Гарэцкаму, Алегу Корбану, якія, ахвяруючы сваімі лепшымі маладымі гадамі, змагаюцца са злом у сваёй краіне.
Віталь Супрановіч - выдавец беларускіх дыскаў, арганізатар музычных імпрэзаў, кіраўнік “Беларускай музычнай альтэрнатывы”.