Яшчэ за некалькі дзён да галасаваньня на два месцы ад усходнеэўрапейскай рэгіянальнай групы прэтэндавалі дзьве краіны – Славенія і Беларусь. І ў апошнюю хвіліну сваю кандыдатуру высунула Босьнія і Герцагавіна. Многія назіральнікі схільныя да меркаваньня, што гэта адбылося з падачы заходніх краінаў, занепакоеных пэрспэктывай абраньня Беларусі.
Паводле вынікаў галасаваньня, Беларусь была трэцяй. У першым туры за Славенію прагаласавалі 188 са 192 дзяржаваў-сяброў ААН. У другім туры Босьнія і Герцагавіна атрымала 112 галасоў, Беларусь – 72 пры неабходных 97 галасах.
Амбасадар ЗША ў ААН Залмай Халілджад у размове з журналістамі выказаў задавальненьне такімі вынікамі:
“Мы былі асабліва занепакоеныя магчымасьцю абраньня Беларусі, якую невыпадкова называюць апошняй дыктатурай у Эўропе”.
Напярэдадні галасаваньня шэраг міжнародных праваабарончых арганізацыяў, улучна з “Freedom House” і “Human Rights Watch”, заклікалі Генэральную асамблею ААН адхіліць заяўку Беларусі, бо ў краіне сыстэматычна парушаюцца правы чалавека, і яна пазьбягае супрацоўніцтва з ААН у пытаньні датрыманьня правоў чалавека.
Хілель Ноер, выканаўчы дырэктар групы “UN Watch”, якая займаецца маніторынгам дзейнасьці ААН, кажа: ягоная група даводзіла ўрадам, што краіны, дзе парушаюцца правы чалавека, не павінны ўваходзіць у Раду:
“Мы паведамілі ўрадам, што ўлады Беларусі адмаўляюцца супрацоўнічаць з дакладчыкам Рады ў правох чалавека ААН па Беларусі. Дык як можна прэтэндаваць на месца ў арганізацыі, зь якой вы адмаўляецеся супрацоўнічаць у самых простых запытаньнях?”
Аднак неабраньне Беларусі ў Раду – гэта толькі частковая перамога праваабаронцаў. Яны занепакоеныя, што сябрамі Рады сталі ўчора Эгіпет, Ангола і Катар – краіны, дзе таксама груба парушаюцца правы чалавека.
Гл. таксама:
Галасаваньне ў ААН — камэнтары афіцыйнага Менску, 18.05.2007 Пахавальны звон па глябальных амбіцыях афіцыйнага Менску, 17.05.2007 Ці патрапіць Беларусь у Раду ААН па правах чалавека?, 16.05.2007 "Human Rights Watch" – супраць кандыдатуры Беларусі, 16.05.2007 Босьнія складзе канкурэнцыю Беларусі, 16.05.2007 Аляксандар Мілінкевіч зьвярнуўся да дзяржаваў – сяброў ААН, 15.05.2007 Камітэт ПАРЭ: Беларусі ня месца ў Радзе ААН у пытаньнях правоў чалавека, 14.05.2007

Рада ААН у пытаньнях правоў чалавека была створаная летась для замены праваабарончай камісіі ААН. Тая камісія дыскрэдытавала сябе ўваходжаньнем у яе склад прадстаўнікоў дзяржаваў, сумнавядомых найгрубейшымі парушэньнямі правоў чалавека. Гэтыя прадстаўнікі часта аб’ядноўвалі свае сілы, робячы немагчымым расьсьледаваньне парушэньняў, дапушчаных у іх дзяржавах. Аднак, і новую Раду ўжо таксама пачалі крытыкваць, пасьля таго, як у сакавіку сёлета яна вырашыла спыніць назіраньне за сытуацыяй з правамі чалавека ў Іране і Ўзбэкістане.