Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Стварэньне на тэрыторыі БССР ядзерных электрастанцый не зьяўляецца справай аддаленай будучыні”.


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 17 траўня ў розныя гады мінулага.

“Звезда” ў 1927 годзе друкуе ліст літаратара П.Санковіча: “Яшчэ летась мною была перакладзена на беларускую мову опэра “Русалка”. Потым тэкст майго перакладу дырэктарам тэатра т.Дылам без майго ведама і згоды быў перададзены Ф.Ждановічу. Ждановіч перарабіў тэкст перакладу пасвойму. Гэты факт прымушае мяне выказаць сваё зьдзіўленьне і пратэст супроць гвалту, учыненага над маім аўтарскім правам, як перакладчыка. Мімаволі я атрымаў няпрошанага супрацоўніка па перакладу ў асобе Ф.Ждановіча і ня мог па вышэй-адзначаным прычынам унесьці тыя ці іншыя корэктывы ў канчатковую рэдакцыю свайго тэксту”.

“Добра ўдалося Л.Рахленку перадаць выдатную рысу таварыша Сталіна — клопаты пра советскіх людзей, пра беларускіх партызан, — піша Пімен Панчанка ў 1947 годзе на старонках “ЛіМу” пра пастаноўку п’есы “Канстаньцін Заслонаў”. — Вось ён з цеплынёй, крыху задумліва гаворыць пра Заслонава: “Скромны, скромны чалавек”. З якой бацькоўскай чуласцю і турботай напамінае Іосіф Вісарыёнавіч генерал-лейтэнанту, што партызанам трэба паслаць зброю, боепрыпасы, вопратку, медыкаменты і... “Не забудзьце табак. Салдату, партызану пакурыць першая справа, асабліва ў лесе”.

“Советская Белоруссия”, год 1957. Доктар тэхнічных навук А.Вейнін прагназуе: “Стварэньне на тэрыторыі БССР ядзерных электрастанцый не зьяўляецца справай аддаленай будучыні. У 1955 годзе выпрацоўка электраэнэргіі на душу насельніцтва нашай рэспублікі была ў 3,5 разы меншая, чым у цэлым па краіне. Па меры разьвіцьця народнай гаспадаркі Беларусі патрэба ў электраэнэргіі будзе яшчэ больш узрастаць. У выніку гэтага абмежаваных запасаў нашых энэргетычных рэсурсаў будзе недастаткова, каб пакрыць дэфіцыт электрычнай магутнасьці, які расьце праз увесь час”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG